Даслаць навіну
Знайсці
0
Таня / адказаць
03.09.2012 / 10:29
Вельмі спадабаўся аповед. Сумна ўсё гэта, насамрэч( Жыць у Беларусі і не чуць роднае мовы(
0
Сивый мерин / адказаць
03.09.2012 / 11:13
Сачыняе, перабольшвае, брэша, як сівак. Белмоўныя на Беларусі ўсе, акрамя, зразумела русакоў першага пакалення. Хто не беларускамоўны? Мясніковіч? Лукакашка? "Гэ" не такое, "рэ" не такое, "чэ" не такое... Фраза "Эй, Серьёга, ты это відьел" гучала так: "Гэй, Сярога, ты гэта відзіў? На "яшчык стола" ніхто на Беларусі не кажа "ящик стола". Толькі шуфляда, шуфлядка, не падазраючы, што гавораць па-беларуску.
0
Несцераў / адказаць
03.09.2012 / 11:14
І што яна павінна была рабіць? Напрыдумляюць нейкай сабе бздуры пра "ведай, сука" і правакуюць потым цераз газету. Спярша ў каментах лепяць з беларускамоўных ворагаў Беларусі, цяпер яшчэ адзін падаспеў, хоча выляпіць з нас утрапёных "атручаных вірусам", чытай "хворых на галаву". І гэта ў "нашай" Ніве. Альбо выдаляйце артыкул, альбо вашыя правілы каментавання пшык. Ці яны не распаўсюджваюцца на дасыланыя артыкулы?
0
Беларусочка я / адказаць
03.09.2012 / 11:33
Чёта ідэйнага пасылу артыкура не ўцяміла...Сутнасць -та ў чым? Гавары па-беларуску моўчкі? Лайно Ваш Коласаўскі ліцэй? Не чуў да 17-ці год беларускай і яшчэ 17 чуць не хачу? Мы - мужыкі-алімпіяднікі - сіла?Якая "мараль" тут? Няясная Вашая ідэя, паважаны аўтар...Прабачце.
0
Дыягназ / адказаць
03.09.2012 / 11:59
Аўтару відавочны не падабаецца сутыкацца з кімсьці, хто больш адукаваны, сталічны, дэмакратычны і прагрэсіўны, ці з дыпломамі ці нават без. Яму не падабаецца, галоўнае, тыя, хто не сарамлівы сваёй сацыяльна-культурнай перавагі і не ймкнецца прыкідвацца "как все". Дыягназ: зайздрасьць, комплекс правінцыяла.
0
Ігар / адказаць
03.09.2012 / 12:29
Не, сутнасць артыкула ў іншым. Дзяўчына яму н едасталася, дык ён, прабачце, аба*раў і яе паводзіны, і яе цікавасці, і тую навучальную ўстанову, дзе яна вучылася. Вучылася яна ў коласаўскім ліцэі, цікавілася беларушчынай, таму НН т перадрукавала артыкул.
0
2_Дыягназ / адказаць
03.09.2012 / 12:38
Чалавек, як сумеў, падзяліўся сваімі ўзроставымі ўражаннямі. Паспрабуйце лепей акрэсліць няздольнасць многіх настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры «заражаць» асяроддзе.
0
G6 / адказаць
03.09.2012 / 12:38
Белмоўныя на Беларусі ўсе, акрамя, зразумела русакоў першага пакалення. Хто не беларускамоўны? Мясніковіч? Лукакашка? "Гэ" не такое, "рэ" не такое, "чэ" не такое... Замечательная логика. Получается, когда грузин говорит "Слюшяй, дарагой, да?", то мы слышим грузинский язык. А если я начну картавить, то стану франкофоном. А на самом деле большая часть белорусского "населения" родной язык не знает и знать не хочет, а зачастую даже брезгливо к нему относится. Но вы меня не слушайте (я же все вру) и продолжайте жить в своей раковине. Главное, чтобы вам было комфортно.
0
Беларус / адказаць
03.09.2012 / 12:41
Вы, паважаны аўтар, вельмі ўразіліся беларускай мовай гэтай коласаўскай дзяўчынкі? І не паспрабавалі авалодаць беларускай мовай так жа, як яна? Хай без ліцэя, але з дапамогай самаадукацыі? Пачалі шукаць чарвякоў - маўляў, нешта тут не тое? Гэта называецца - інфантылізм. Вось я, аднойчы пачуўшы беларускую мову ў тры з паловай гады , авалодаў ёй даволі прыстойна прыкладна за паўгода з дапамогай НН . Лепш позна, чым ніколі. Я авалодваў беларускай мовай наступным чынам: 1) Адразу поўнасцю перайшоў на пісьмовую беларускую мову. 2) Пачаў пісаць каментары ў НН выключна на беларускай мове.Толькі невядомыя мне словы перакладаю з дапамогай перакладчыка. 3) Спампаваў па свайму густу на комп беларускамоўныя песні. Цяпер гэтымі песнямі заслухваюцца ўся сям'я. 4) За компам, акрамя беларускіх песень, слухаю беларускамоўнае радыё "Рацыя". 5) Чытаю творы на беларускай мове. Зараз чытаю Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім". 6) Калі дзе якія беларускія святы, абавязкова стараюся паўдзельнічаць. 7) Месяцы тры такім чынам набіраў свой слоўнікавы запас, потым перайшоў поўнасцю на гутарковую беларускую мову. Проста ўзяў і пачаў гаварыць. Спачатку з памылкамі. Але не адступаў і ўсё роўна гаварыў. А цяпер людзі на мяне на вуліцы глядзяць, як на тую коласаўскую дзяўчынку. І заслухваюццца беларускай мовай.
0
Anatol Starkou / адказаць
03.09.2012 / 12:59
тутака у Нью Ёрку часам там сям й у метро сустракаюць цябе людзи з ксёнжками (у тым лику на рускай мове, кали чуюць твой акцэнт) и завабліваюць (ну и словечко знайшоу у слоунику) / завлекают у сваю царкву, аб яких у савецки час я б сказау, што яны баптистсы або сектанты шчэ падчас савецкага часу и пасля оного да нас на працу у офис заходзили людзи, якия прапаноували што-небудзь у их купиць яны были добра апранутыя й "вельмі прыгожыя, не зважаючы нават на ўсыпаныя юнацкімі прышчыкамі шчокі." усим им я казау адно и тое ж, бо не запрашау на гэта дзелавое спатканне: "Пастауце вашу рэч вось тут й прыйдзице праз месяцау шэсць, а я за гэты час падумаю купляць яе ци не." дык вось тая "пчолка" - гэта бизнес вуман з Коласаўскага ліцэя, з баптысцкай царквы або звычайны прадавец часам никому не патрэбнага тавара - усе яны маюць адзин агульны бизнес - шукаюць лохау лохи - гэта тыя, хто нават у 29 год не навучыуся думаць - раскидваць мазгами, але кали нядрэнна пиша па беларуску дый шчэ пра беларускую мову, то их абавязкова надрукуе НН P.S. забыуся пра алімпіяду па геаграфіі і гісторыі сказаць дык вы ужо прабачце
0
Anatol Starkou / адказаць
03.09.2012 / 13:19
Беларус напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 12:41 яшчэ вы забылися сказаць аб тым, што на виртуальных форумах у инэце змагаецеся з тыми беларусами, якия личаць, што слова беларус трэ писаць з маленькай маленькай малюпусенькай литары, каб людзі на вуліцы не глядзелi, як на тую коласаўскую дзяўчынку
0
Димыч / адказаць
03.09.2012 / 13:21
«Я не бачыў аніводнага жывога белмоўнага. Сдается мне он слукавил. Он что в деревню белорусскую до 17 лет никогда не ездил к родственникам? Да, там не совсем белорусский язык, но там все еще распространена трасянка. Так что видеть и слышать беларускамоуных он мог. А вообще текст страдает отсутствием некой общей мысли. Что хотел сказать нам юный автор?
0
Polka / адказаць
03.09.2012 / 13:39
Iдэя зyciм яcнaя. Xлoпцaм cпaдaбaлacя дзяўчынкa, прыxoжaя ды й з вялiкaгa гoрaдa. I яны былi ў шoкy, штo янa – бeлaрycкaмoўнaя. Moжa нeйкiя з ix пaдyмaюць прa мoвy, прa cвoй мoўны выбoр. Kaмплeкc прaвiнцыялa тyт нi пры чым. Вocь гэтa вiрyc бeлaрyшчыны – пaвeрцe мнe, ён caпрaўды прaцye!
0
Беларус / адказаць
03.09.2012 / 13:40
Anatol Starkou напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 13:19 ------------------------------------------------------------------------------------------------------ Спадар Stakan, Вы лепш йдзіце-міычыце ў піўнуху. Калі працвярэзееце і зможаце хоць што-небудзь толкам сфармуляваць, заходзьце. Заўсёды пааважаю АБГРУНТАВАНАЕ меркаванне. На жаль, у Вас не толькі праблемы з аргументамі, але ўвогуле з ПАБУДОВАЙ СКАЗАЎ. Таму Вас немагчыма зразумець. Гэта называецца афазія. Тую трасянку, на якой Вы пішаце Вашы "каментары", нават спецыяльна не прыдумаеш. Гэта здзек з беларускай мовы. З Вас такі ж нью - йоркскі выкладчык, як з Віні-Пуха - балярына.
0
Anatol Starkou / адказаць
03.09.2012 / 14:12
Беларус напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 12:41 Беларус напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 13:40 ужываць слова беларус у якасци никнэйма на форумах гэта вельми вельми низкапробна але гэта не для вас сказана, Беларус з вяликай литары так, простыя думки услых
0
Несцераў / адказаць
03.09.2012 / 15:13
А на самом деле большая часть белорусского "населения" родной язык не знает и знать не хочет, а зачастую даже брезгливо к нему относится. Но вы меня не слушайте (я же все вру) и продолжайте жить в своей раковине. Главное, чтобы вам было комфортно. ================== Пытанне не ў тым, дзе жыць. А ў тым, чаму нашай думкай заўсёды намагаюцца маніпуляваць цераз большасць. Большасць у нас працуе на заводзе ці ў калгасе. Ну і што з гэтага вынікае для мяне асабіста? Што трэба сядзець у тым-жа балоце і не рыпацца? Мяне большасць перастала хваляваць як толькі я скончыў школу.
0
Віталь з Менску / адказаць
03.09.2012 / 15:15
Напісана цікава. Праўда, канцоўку карова з'ела. Атрымліваецца, шарык гісторыя надзімаецца, надзімаецца і раптам спакойна здзімаецца пад нішто. А трэ было б надуць яго і запусціць у неба. Або каб ён трэснуў... Ці хаця б падвіс пад столлю, каб можна было на яго глядзець, у чаканні працягу гісторыі.
0
фашыст / адказаць
03.09.2012 / 17:07
Беларусочка я напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 11:33 Чёта ідэйнага пасылу артыкура не ўцяміла...Сутнасць -та ў чым? Няясная Вашая ідэя, паважаны аўтар...Прабачце. ---------------------------- Нешта я "маралі" апавядання таксама не "ўкурыў". Ці гэта патугі на гумар? Тады слабавата, НН.
0
J / адказаць
03.09.2012 / 17:38
Нешта хочацца пасьля такога спытаць "і шо"? аааа, вось яно: ---- У сямнаццаць, трэба адзначыць, я, хоць і быў яшчэ малалетнім ідыётам --- ну ясна
0
Frozen / адказаць
03.09.2012 / 18:05
Прыгадалася песня "А с семнадцати годов душит девушку любовь"))) На маю думку, гэта "паток свядомасці", абумоўлены тым, што пачуцці ў гэтым узросце апераджаюць думкі, а пачуцці гэтыя розныя, супярэчлівыя... Пераважаюць, усё ж такі, сапраўды, пачуцці не вельмі высокага кшталту: зайздрасць, у першую чаргу: Мы тут эліта мясцовая, хлопцы, дарэчы, у асноўным, а прыехала з ліцэя гарадская "штучка" і "выпендрываецца". Вобраз метафарызаваўся, гіпербалізаваўся і ўвасобіўся ў нешта варожае і небяспечнае. Але ўсё ж такі ліцэйскія, такія прагрэсіўныя, паехалі без дыпломаў, а мы, з выгляду такія - ніякія, такі лепшыя за іх!!
0
Magerat / адказаць
03.09.2012 / 18:52
Тыя,хто сапраўды паважае і ведае беларускую мову не будуць пра гэта казаць усім і кожнаму,чалавек сам павінен да гэтага прыйсці,гэта таямніца душы... чыталі і лепшыя артыкулы
0
вось / адказаць
03.09.2012 / 19:44
каменты вельмі і вельмі паказальныя пара апытанку правесьці каб кожны змагар з туташняга форуму напісаў свой "адзін дзень Івана Дзянісавіча". дзяўчынка - пчолка, таму, што - носьбіт. Носьбіт беларускай мовы і прыляцеўшы ў гэтую залю з рэзервацыі, якая абаранялася яе ж насельнікамі ад вакольнага варожага сьвету з усяе моцы, рабіла усё, што магла, каб аслабіць гэты варожы вакольны свет, дэманструючы яму лаяльнасьць і чалавечнасьць беларушчыны. Безумоўна яна не магла не быць дакорам гэтым вучоным чарвякам - нават проста сваім фактам існаваньня. Яны ж не дурныя.. Нават дурныя бараны раз'юшваюцца ад беларускай мовы - самі не ўседамляючы чаму. аўтару падзяка, хоць і прымусіў мыла 'есьці
0
Гуўняж / адказаць
03.09.2012 / 23:16
НН - не бярыцена працу такіх рэпарцёраў (вы ж шукаіце я бачу). Ня трэба. Так і не зразумеў сэнсу аповяду...
0
Dzianis / адказаць
04.09.2012 / 02:46
як па мне, сэнс просты не трэба нікому насільна навязваць беларускую мову, кожны павінен да яе прыйсці сам
0
Арына / адказаць
04.09.2012 / 07:24
Нармальны аповяд. Усё зразумела. Чытаецца лёгка. Рэальна і лагічна. Цікава і дакладна. Каментатары? Ідзіце ў дупу каментатары :)
0
Бераговіч / адказаць
04.09.2012 / 09:42
Перевожу. Сначала автор сознательно подпускает "сьвядомасьці" - мол, позорный референдум сразу раскусил, антилукашистом стал, стал интересоваться всем белорусским, бла-бла-бла. Это чтобы "оппы" сразу к нему прониклись, мол, о! свой человек, значит, правду будет говорить. Потом автор вбрасывает тезис, что белорусскоязычных белорусов вообще в Беларуси нет. Ну просто нет как класса. Это должно закрепиться в сознании читателя. Ну как же! Факт впечатляет. Хотя бы потому, что каждый читающий сразу чувствует какое-то несоответствие с реальностью: "Как же так, не может быть, я ж их сам иногда встречаю..." Тут автор поправляется. Да, встретил я тут одну белорусскоговорящую. И сразу густыми мазками малюет ее "привлекательный" образ - девочка с юношескими прыщами на подбородке... Брезгливый читатель, представив себе эту картинку, сразу скажет: "Фу!" А в подсознании у него снова закрепится: все белорусскоговорящие - с прыщами на подбородке. Дальше - больше. Автор вгружает в наше сознание (Боже!), что белорусскоязычность передается в тесных притираниях в метро и даже через уколы зараженными "беларушчынай" шприцамию А все белорусскоговорящие - носителя СПИДа. Такие же отвратительные и опасные для нормальных людей, по крайней мере. И, в конце концов, автор отмечает, что с Олимпиады белорусскоговорящие поехали без дипломов. Это значит - белорусский язык беден и убог, в нем вабшчэ нет научных терминов ни для какой науки, в современном мире он не годится, а все стоящее створено или на русском, или, по крайней мере, на английском. Одно утешает. Автор прав - "беларушчына" действительно заразительна, как вирус, ))) и это гарантирует всем нам, что Беларусь все равно будет беларуской. Какие бы марлевые повязки не надевали вы на рот, уши и глаза
0
Беларусачка я / адказаць
04.09.2012 / 16:01
Арына напiсаў(ла) 4 верасня 2012 у 7:24 Нармальны аповяд. Усё зразумела. Чытаецца лёгка. Рэальна і лагічна. Цікава і дакладна. ===== Арына, зрабіце ласку, патлумачце ў некалькіх сказах асноўную думку аповеда...Загадзя ўдзячная. )))
0
Беларусачка я / адказаць
04.09.2012 / 16:17
Magerat напiсаў(ла) 3 верасня 2012 у 18:52 Тыя,хто сапраўды паважае і ведае беларускую мову не будуць пра гэта казаць усім і кожнаму,чалавек сам павінен да гэтага прыйсці,гэта таямніца душы... ============== Тыя, хто паважае і ведае бел.мову і не кажуць ПРА гэта, яны проста гавораць, па-беларуску, па жыцці, як тая "коласаўская" дзяўчына... Але большасці ўжо сам факт гаворкі (а не "разговора") падаецца "выклікам"... Мне на адным з форумаў неяк напісалі: "За якім фігам Вы па-беларуску тут? Што даказаць хочаце? Вось у мяне знаёмыя былі - такія людзі добрыя. А праз 5 год выпадкова даведалася, што яны, (увага!) аказваецца дома (!) паміж сабою (!) па-беларуску размаўляюць. Вось гэта я разумею! Малайцы якія! А не "тыцкаюць" сваёю беларускаю ўсім і ўсюдых." Файна, ага...Вось ён - ідэал беларуса. Ціханька, дома, у сваім закуточку, і каб не дай Божа хто пачуў, а то яшчэ абразіцца раптам...((((
0
Volat / адказаць
04.09.2012 / 19:17
G6 напiсаў(ла): А на самом деле большая часть белорусского "населения" родной язык не знает и знать не хочет, а зачастую даже брезгливо к нему относится. Но вы меня не слушайте (я же все вру) и продолжайте жить в своей раковине. Главное, чтобы вам было комфортно. ----- А маёр мае рацыю, як ні крыўдна. І рэферэндум той, калі надалі рускай мове статус дзяржаўнай, ніхто зараз не аспрэчвае. Не трэба былі ні фальсіфікацыі, ні падтусоўкі - усё самі зрабілі. А купка фанатычных маргіналаў працягвае гуляцца ў "мову" - называе дзетак Данікамі, Франакамі, Вітаўтамі ды Стэфаніямі. Спадзяюцца, што не дарэмна. Мо' калі-небудзь у далёкай-далёкай галактыцы.... Але гэта зусім іншая гісторыя.
0
Змагар форумны / адказаць
04.09.2012 / 20:47
"Я не бачыў аніводнага жывога белмоўнага. Да сямнаццаці гадоў» ==================== Затым мне зрабілі аперацыю на вачах, у выніку якой я страціў слых ...
0
дурны савок / адказаць
04.09.2012 / 20:47
А купка фанатычных маргіналаў працягвае гуляцца ў "мову" - называе дзетак Данікамі, Франакамі, Вітаўтамі ды Стэфаніямі ......................... я сама, памятаю, абуралася( яшчэ пры саўку): што ён тут на мове гаворыць!? - каб што важнае, а то: "так", "добра" - ніякага сэнсу!!!! Я абуралася па-русску ж, вядома, па-гарацкому была сьведкай, як у аўтобусе аж калаціла некаторых ад таго, што побач проста нягучна размаўляюць па-беларуску і ні на палітычныя тэмы.. яны не маглі ўтрымацца - вочы з арбіт вылазілі ад злосьці, але спачатку салодкімі галаскамі пыталіся: "вы, наверная, учыцеля?" - але гэта было на зары лукашызму.. зараз - зусім іншае.. маладыя - лепшыя, мне падаецца..
0
Volat / адказаць
04.09.2012 / 21:54
дурны савок напiсаў(ла) 4 верасня 2012 у 20:47 маладыя - лепшыя, мне падаецца.. ----- Маладыя - іншыя ды маладзейшыя. І мне гэта не падаецца :)
0
Ягрынка / адказаць
05.09.2012 / 11:15
Volat напiсаў(ла) 4 верасня 2012 у 19:17 "... купка фанатычных маргіналаў працягвае гуляцца ў "мову" - называе дзетак Данікамі, Франакамі, Вітаўтамі ды Стэфаніямі. Спадзяюцца, што не дарэмна. ..." ................................ Вы кажыце аб мове, як аб кілбасе. Яе-ж… ня можна з’есьці. Мой дружа, нетуды цябе нясе. Пятух няможа яйка знесьці.
0
Henik Lojka / адказаць
05.09.2012 / 12:40
Сп. Сяргей, у вас атрымаўся выдатны артыкул!!! Вельмі ёмка і трапна, у трох словах (пчолка ці вірус беларускасьці) характарызуце юнацкія комплексы. Я таксама быў малады. Згадваюцца “Майстроўня”, “Талака”. І мяне ў тыя гады штосьці гняло, нейкія сумневы (...мяне штосьці гняце як я ў хатку ўвайду... Я. Купала). Так ясна, як вы трыма словамі, вядома ж, я апісаць не мог. Ды й цяпер не змагу. Пазыцыя была дзесьці такая, якая чуецца у словах Беларусачка я напiсаў(ла) 4 верасня 2012 у 16:17 Тыя, хто паважае і ведае бел.мову і не кажуць ПРА гэта, яны проста гавораць, па-беларуску, па жыцці, як тая "коласаўская" дзяўчына... Цяпер жа, на старасьці гадоў, дакладней, пачынаючы з 2000 году (не майго 2000-гадовага узросту, вы ж разумееце? Мне ўсяго яшчэ 50), стала фарміравацца ў мяне новая пазыцыя. Як бы мы сьціпла, ПРОСТА ні размаўлялі, любое наша беларускае слова зьвініць (а мо’ нават і грыміць) у вушах саўка. І таму ня трэба марнавацца на тую сьціпласьць. Нас сёньня многа (зноў параўноўваю з часамі “Майстроўні”). Магчыма, савок нас успрымае разношчыкамі вірусу. Але нам трэба сябе ўсьведамляць тымі, хто мы ёсьць насамрэч - пчоламі (дзякуй Сяргею Корсаку за такі трапны вобраз). Мы разносім ня вірус, а пыльцу. І без гэтай пыльцы жыцьця ня будзе. (Дарэчы, ведаеце, што на нашай плянэце па невядомай прычыне зьнікаюць пчолы? Кітайцы сёньня ўручную перынкамі апыляюць свае яблыні.) Савок, задураны рэклямай, купляе мыла сэйфгард і змывае гэтай ядзернай хіміяй сымбіёзныя бактэрыі. Але ж мы – сьвядомыя. Мы павінны ясна ўсьвядоміць, што бактэрыі неабходныя для жыцьця. Трэба несьці бактэрыі, пыльцу. ...Каб ня ўмёрлі. Савок пасьля ўсё зразумее і будзе ўдзячны. Але пасьля...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера