Даслаць навіну
Знайсці
03.09.2012 / 12:13 39

«Я не бачыў аніводнага жывога белмоўнага. Да сямнаццаці гадоў»

Пчолка, альбо Вірус беларушчыны.

Здарылася гэта падчас рэспубліканскіх алімпіядаў па геаграфіі і гісторыі (алімпіяды па гэтых прадметах тады праводзіліся разам), якія заспелі мяне на той момант у якасці дзейнага абсалютнага пераможцы — значыць, калі нічога не блытаю, гэта быў ужо дзясяты клас — адпаведна, вясна 2000 года, Баранавічы. Мне, атрымліваецца, сямнаццаць.

Прыгадалася чамусьці.

У сямнаццаць, трэба адзначыць, я, хоць і быў яшчэ малалетнім ідыётам, ужо гады 4–5 як быў, што называецца, свядомым, нягледзячы на савецка-лукашысцка-расійскамоўнае асяроддзе.
Разам з апазіцыйнасцю, якая прыйшла да мяне пасля сумнавядомых рэферэндумаў-95 і 96, калі я нават сваім дванаццацігадовым мозгам зразумеў, што адбылося нешта не тое, прыйшла і зацікаўленасць усім беларускім. У тым ліку і мовай.

Мову я збольшага вывучыў хутка, і ўжо ў 14, мяркуючы, што так будзе правільна, спрабаваў размаўляць на ёй з аднакласнікамі, але пачын мой на той момант ніхто падтрымаць не мог.
Я, нідзе не бываючы і не будучы ні ў што заангажаваным, наогул не бачыў аніводнага жывога белмоўнага.

Да сямнаццаці, атрымліваецца, гадоў.

Я так і не даведаўся яе імя.

Ведаю толькі, што была яна навучэнкаю Коласаўскага ліцэя. Яшчэ яна была дзяўчынка вельмі прыгожая, не зважаючы нават на ўсыпаныя юнацкімі прышчыкамі шчокі.

Як мы пазнаёміліся? А ніяк.

Падчас нейкага арганізацыйнага мерапрыемства, якія заўжды спадарожнічаюць правядзенню школьных алімпіядаў, яна бегала ад аднае купкі хлапцоў-алімпіяднікаў да іншае. Падбягала, знаёмілася (паўтаруся, яна была вельмі прыгожай!), задавала па-беларуску парачку дзяжурных пытанняў, крышачку (ізноў жа па-беларуску) расказвала пра сябе і Ліцэй, і пакуль звычайныя рускамоўныя хлопчыкі прыходзілі ў прытомнасць ды аддзіралі сківіцы ад падлогі, бегла да іншых.

Не паверыце — абляцела такім чынам практычна ўсю залу з трохзначнай колькасцю рускамоўных хлапцоў (што паробіш, калі склад фіналістаў-алімпіяднікаў амаль на 100% мужчынскі), як аблятае ды апыляе грэчкавае поле нястомная пчолка. Падляцела і да нашых, віцебскіх, сярод якіх, крыху пагудзеўшы, літаральна выклікала фурор.

А мне чамусьці ад гэтага відовішча было ніякавата.

«Эй, Серёга, ты это видел?! — падбягалі потым да мяне ўзрушаныя юнакі з Лёзна, Дрысвятаў і Падсвілля, выкаціўшы вочы-сподкі
(не ведаю, што было ўва мне такога адметнага, але я быў ці не адзіны ў зале хлопец, да якога „пчолка“ чамусь не наважылася падляцець). — Девчонка белорусским владеет — офигеть!»

Я ж толькі хмыкнуў пра сябе — мне тады здалося, што нязграбных і сутулых хлопчыкаў-выдатнічкаў з беларускае глыбінкі (з якіх на 60% складалася нашая «алімпіядная» публіка), дрымучых кніжных чарвячкоў, якія запраўляюць швэдрыкі ў спартыўныя штонікі і шарахаюцца ад аднакласніцаў, уразіла ўсё ж не беларуская мова (падумаеш, не суахілі ж, пагатоў для вяскоўцаў), а факт таго, што да іх раптам выказала інтарэс прыгожанькая сталічная штучка.

Што менавіта мне не спадабалася ў паводзінах тае дзяўчынкі, я да канца ўсвядоміў, толькі калі напаткаў у свядомай прэсе словазлучэнне «вірус беларушчыны».
«Вірус» — слова з безумоўна негатыўнай канатацыяй. У нявінным аблёце рускамоўнае зале мне ўрэшце пабачыўся ледзь не маньяк-сніданосец, што трэцца па перапоўненых вагонах метро і коле інфікаваным шпрыцам сваіх ахвяраў. «Ведай, сука, мы ёсць, і калі мне пашчасціць, ты станеш адным з нас, а мае праблемы ды пачуцці — і тваімі таксама». Фантазія ў мяне, канечне, была…

У прыватнай размове кіраўніца коласаўскага «дэсанту» многа і натхнёна расказвала, якая ў іх установа нефармальная, дэмакратычная і прагрэсіўная. Але паехалі дахаты яны, здаецца, без дыпломаў.

Сяргей Корсак, _extraneus_.livejournal.com

0
вось / адказаць
05.09.2012 / 18:23
Але нам трэба сябе ўсьведамляць тымі, хто мы ёсьць насамрэч - пчоламі (дзякуй Сяргею Корсаку за такі трапны вобраз) ................... пчолы мы ці не пчолы, але тое, што мёдам ёсьць мова беларуская - мною адчулася даўно.. Не проста звыклая мова - як паветра( мо так было з дзяцінства, але потым савецкі вецер усё змяніў - мова забылася амаль зусім), але раптам, дзесьці ў дзевяностыя, яна адчулася як асалода.. і вось чаго хочацца іфам з дзімычамі - ад мяне - я зразумець ні магу.
0
Украина_Зритель / адказаць
06.09.2012 / 00:08
Лучше бы вы и продолжали говорить по-русски в интернете ВСЕ. Я из Украины и пытаюсь почитать ваш сайт. По-русски понятно, а коменты по белорусски непонятны. Вот я и говорю, что лучше бы вы по-русски все говорили. Потому что мой родной язык - русский. А так - как вавилонская трагедия - все свои , а друг друга не понять.
0
Ziunik / адказаць
07.09.2012 / 06:31
Leps by usie havaryli pa-bielarusku, bo maja rodnaja mova - bielaruskaja.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31