Даслаць навіну
Знайсці
0
Доктар / адказаць
27.08.2012 / 23:40
Дарэчы,у беларускай мове няма беларускіх словаў,якія пачынаюцца на ''о'',а ў расейскай няма расейскіх на ''а''.
0
Тошка / адказаць
27.08.2012 / 23:44
офигенчик)
0
алесь / адказаць
27.08.2012 / 23:50
Рэд. У Нашай Ніве, на жаль, няма ніводнага журналіста, які б зусім свабодна валодаў польскай мовай. Большасць можа перакладаць з польскай, але ніхто не размаўляе свабодна.
0
оцьма / адказаць
27.08.2012 / 23:55
ОПАЛУ ўжо даўно няма, але затое з нагоды неўспрымання гэтага слова пасля ОДУМУ з'явілася грунтоўнае яму тлумачэнне... ...што ж, пара, напэўна, настроіцца на хвалі вучэбнага сезона...
0
Вінцук Вячорка / адказаць
28.08.2012 / 00:14
Слова "опал" у значэньні, прапанаваным аўтарам, ужываецца ва ўкраінскай літаратурнай мове. У вядомых мне беларускіх дыялекталягічных крыніцах слова "опал" не зафіксаванае. Прыслоўе "згопалу", відавочна, паходзіць ад гэтай утваральнай асновы, але зь іншаю сэмантыкаю. Ужываць у беларускай літаратурнай мове ўкраінізмы -- грэх невялікі, гэтым грашыў і Караткевіч, але наўрад ці варта падмяняць абаронаю ўкраінізмаў (пагатоў збыткоўных, як той "опал") сапраўднае дбаньне пра чысьціню й багацьце беларускае мовы.
0
штучны вымудр / адказаць
28.08.2012 / 00:16
вопал - вопаль - вопль атрымліваецца жахлівы сэнс але спачатку аўтар наехаў на запісных крытыкаў - абвінаваціў іх у тым, што не ацанілі "згопал" - хоць гэты згопал зусім можа і не звопал.. ды й дакладна - не.. напэўна.. і трэ было сядзець і думаць - што да чаго? ну ўрэшце праясьнела
0
2 Доктар / адказаць
28.08.2012 / 01:01
Дарэчы,у беларускай мове няма беларускіх словаў,якія пачынаюцца на ''о'', === Сапраўды, "опал" быць не можа, хіба што "вопал", калі вельмі трэба. Але ці трэба?
0
Niemand / адказаць
28.08.2012 / 01:14
... «гэндэ» замест «вунь дзе».... --- Казаў і буду казаць "ондэ" ("вось тут") і "тамгэ" ("вось там")... І не хвалюе аніразу "літаратурная ўнармаванасць". :)
0
Паслён / адказаць
28.08.2012 / 02:42
як запісны крытык цалкам згодны са сп.В.Вячоркам. паланізм-украінізм ))))))
0
Доктар / адказаць
28.08.2012 / 04:25
Я так мяркую,што "вопал" гучыць няблага,смакавіта і ёмка ))) Можна карыстацца!
0
Доктар / адказаць
28.08.2012 / 04:30
Я так мяркую,што ''згопалу'' гучыць няблага,смакавіта і ёмка ))) Зі не ад глова ''гоп'' яно?! ''Гоп'',і мех бульбы на воз закінуў,''гоп'' з возу,і каню лягчэй! ;) Можна карыстацца!
0
Kus / адказаць
28.08.2012 / 07:30
Слова ёсць, але ж вы яго ўжылі абы-як (на што Лучыц-Федарэц вам і ўказаў), таму не трэ вінаваціць чытачоў. Мову лепш вучыце - гэта ваш хлеб. А за вушы што заўгодна можна прыцягнуць (асабліва калі ў маёй вёсцы так кажуць).
0
ETOILE DE L ' ESPOIR / адказаць
28.08.2012 / 08:45
Доктар напiсаў(ла) 27 жнiўня 2012 у 23:40 Дарэчы,у беларускай мове няма беларускіх словаў,якія пачынаюцца на ''о'',а ў расейскай няма расейскіх на ''а''. __________ Азбука , авось , авоська и др. Але рухаемся ў правільным накірунку. Лацінка , пошук па ўсёй краіне словаў , якія адрозніваюцца ад расейскіх , толькі ўзмацняюць нашу мову. Нам патрэбна толькі сваё - ніякай аднагучнасці. І вось тады ўзнікне сапраўдная зацікаўленасць у вывучэнні роднае мовы.
0
1 / адказаць
28.08.2012 / 09:36
да экзатычных рэдкасцей рукі даходзяць, а ўжываць нармальныя родныя "наважыцца", "вырак", "дзяльніца", "загана" і г.д. заміж жудасных савецкіх "рашыць", "рашэнне", "участак", "недахоп" усё не дасцё рады...
0
Вінцук Вячорка / адказаць
28.08.2012 / 09:51
Upd. У Насовіча -- апáл. Ва ўкраінскай літаратурнай мове óпал.
0
Нхт / адказаць
28.08.2012 / 09:56
А ці не відавочна, што згопалу паходзіць ад гоп? Атрымліваецца знянацкасць з уласнай неразумнай спешнасці ці саманадзейнасці. Звопалу ж - ад апалу. Таму тут праглядаецца ўжо іншы сэнс: знянацкасць у адказ на вонкавае калючае ўздзеянне.
0
МН / адказаць
28.08.2012 / 10:57
НН. Купала і Кандрат Лейка ў трунах перавяртаюцца. Перавяртаюцца??? Гэта як "камбайнеры ўколваюць". НН. У гаворках Берасцейшчыны і Гарадзеншчыны месцамі сустракаецца гэтае ўстаўное «г»: «гочы» замест «вочы». Гук (г) не Ўстаўны, а ПРЫстаўны, як і гук (в), а таксама (а), (і). Гэта фанетычная асаблівасць беларускай літаратурнай мовы. Прыклады можна доўжыць. НН варта пачаць з вывучэння школьнага курса "Беларуская мова".
0
лацьвяк / адказаць
28.08.2012 / 11:46
Артыкулаў «ад рэдактара» даўненька не было. Бачны прыпознены клопат пра вынаходку. ...А тым часам НН крытыкуюць і за сапраўды канцэптуальныя пазіцыі. Як тое, што мала дае свайго матэрыялу, а змяшчае з іншых крыніц. Як тое, што не наважваецца даваць уласную актуальную аналітыку. І яшчэ — па-ранейшаму чытачы сайта хочуць рэдызайну. Крытыка зброі не мацнейшая за зброю крытыкі (с) — і першай зброяй стала слоўца-без- кантэксту, укінутае «голенькім»... І таму зараз лепей было б не накідвацца на няўцямных крытыкаў, а «апрануць» яго і «паставіць на ножкі». Тое, што пачынаецца на «О», не можа не мець месца, таму што гук «О» — прыроджаны лідар па простасці прамаўлення. Ён настолькі арганічна ўласцівы чалавеку, як і астатнія цвёрдыя галосныя — э, ы, а, у. Можна было б дагэтуль мала каму знаёмае слова «опал» адразу суправадзіць «эскортам любові». А то яно вылупілася — для свядомасці многіх — як тое «брыдкае качаня»... ...Але бліжэй да восені з’явіўся татка-лебедзь-Дынько(а), расштурхаў усіх крыўдзіцеляў і абвясціў, што ягонае птушанятка мае права на палёт. Што ж, слоўка атрымала штурмана для свайго палёту... магчыма, дабярэцца і да вы-раю свайго прызнання...
0
Бенедзікт / адказаць
28.08.2012 / 11:57
Вінцука Вячорку - філёляга, слухаць цікава і павучальна.
0
Volha / адказаць
28.08.2012 / 12:24
Чаму Вольга, а не Ольга? Таму што, як нас заўседы вучылі, няма ў беларускай мове словаў, якія пачынаюцца з о. Шмат цытат i ніводнага прыведзеннага прыклада ўжывання опал.
0
Андрей Юцкевич / адказаць
28.08.2012 / 13:33
Перестаньте каверкать и издеваться на несчастной нашей мовай. 'Opał' - это обычный полонизм (даю значение со словаря: топливо, материалы для отопления). Так что хватит нести чушь или "хшаниць" по-польски, (можете использовать, если нравится). Причем тут украинизмы, cп. Вячорка? Что за бред? К чему это Вы ваще? Чтобы продемонстрировать, типа, немеренную филёлёгическую эрудицию? Смех дый годзе! А что до Купалы в гробу переворачивающегося, то прошэ бардзо — вот один из его (Купалы) перлов: Для бацькаўшчыны беднай, Для ўпаўшых яе сіл Складаў я гімн ПАБЕДНЫ Сярод крыжоў, магіл. Что Купала, что Колас писали на трясяне. Не было и нет внятного канона белмовы. Этим и пользуются разные «филёляги», добавляя в неё всякий свой языковый бред. А использование каких-то слэнговых словечек типа «згопалу» из зачуханных деревенских дыр вообще только дискредитирует литературный белорусский язык. Хватит делать из него посмешище! Прекратите свои дебильные эксперименты! Однако пока «вялікімі знаўцамі» беллитературы будут считаться такие креатуры как Ян Максимюк — присосавшийся к свядомобелорусам православный поляк из южной части Белосточчины — то так и будет продолжаться. Поедьте и послушайте, на каком языке там говорят (полесский вариант украинского); зайдите в тмошнюю церквушку и послушайте местного попика, вещающего с амвона на РУССКОМ языке, вызывая слезы умиления у местных старушек, ибо аборигены не различают белорусский и русский языки. Им всё равно — они говорят по-полесски и по-польски, а русскую речь воспринимают с благоговением, ввиду отождествления ее со всем православным. Вось так, спадарства. Шануйце мову, каб не ўмёрлі!
0
Бенедзікт / адказаць
28.08.2012 / 17:24
Андрей Юцкевич напiсаў(ла) 28 жнiўня 2012 у 13:33 Перестаньте каверкать и издеваться на несчастной нашей мовай. 'Opał' - это обычный полонизм ... ---------------------------------------------- Вінцук Вячорка - вядомы адмысловец, філёляг. А хто вы? І мова - не ваша персанальная, яна належыць усім пакаленьням беларусаў - якія былі, якія ёсьць іякія будуць. Беларуская мова разьвіваецца па моўных законах, а не па вашаму "истинно русскому желанию". Па-беларуску слова няможа сказаць і прэцца вучыць... Як там ў Шалкевіча, дарэчы вельмі трапна, пра хамаў-расейцаў - Я доўга стаяў і не мог зразумець, А потым жа вока набіў, Гляджу: што ні пан - то ўчарашні жабрак, Падраныя боты, прыпалены фрак, Але ж морду дуе, трымаецца так, Як быццам шляхецкай крыві. Паслухайце як размаўляюць на нямецка-французскай мяжы немцы і французы - адпаведна па-мямецку і па-французску. Альбо паслухайце як размаўляюць палякі і чэхі на сваім памежжы - адпаведна па-польску і па-чэску... Што вы бздуру сваю накаталі, у абарону там мілай вашаму беларусафобскаму сэрцу РУССКОСТИ, гэта зразумела. Так што, як вы спадар "западнорус" кажаце, -"ваще". Адказваю - Давай.До свидания.
0
мышь / адказаць
28.08.2012 / 18:42
ну где вы выкапываете эти слова? для нас централов беларусов удивительными кажутся слова беларуские западных беларусов, южных. Везде свой диалект. Спорить можно до бесконечности. Чтобы уравновесить, может стоит больше прислушаться к централам, точнее центральной части беларусов, их большинство. А выкапывать слова каждый из своей зоны вряд ли понравится всем. Перегрузка слов будет. Меньшинство подчиняется большинству. Ну не заставите меня один предмет называть ста словами со всех регионов. Западная часть использует много польских слов, они прижились, что воспринимаются уже , как беларусские. Южане употребляют много украинских слов. Восток - много русских слов. Так каким словом правильно назвать предмет, кто такой умный может предложить одно слово? Консенсуса не будет никогда. Пусть будет народная мова в разных регионах разная, а то так перестреляемся скоро. А реально у нас ужо иснуе новая беларуская народная мова, трэба ёй и карыстацца ужо. Мне яна больш падабаецца, чым раннейшая мова. Каб усим было добра и рэгиёны не пачали сварыцца памиж сабой, хто з их глаунейшы, будзем памиж сабой карыстацца трасянкай, другога выйсця я не бачу. Яна мне больш падабаецца, чым асобна-рэгиянальная мова. А то так пачнем памиж сабой сварыцца и дзялицца па рэгиёнах, аутаномных рэспубликах, кланах, уездах, заездах. Але канешна можна выносиць на агульны разгляд словы невядомыя, можа каму цикава пазнаць новыя словы. Хачу запытаць у вас, а ци можна ужываць слова СЯРНИЧКИ, гэта спички, кали мая радня раней так называла спички, ну ци запалки. Даю три варианта: спички, сярнички, запалки. У народзе усе тры словы ужывалися и ужываюцца. Якое слова тады будзе правильным беларуским?
0
Бенедзікт / адказаць
28.08.2012 / 19:50
мышь напiсаў(ла) 28 жнiўня 2012 у 18:42 ну где вы выкапываете эти слова? для нас централов беларусов удивительными кажутся слова беларуские западных беларусов, южных. Везде свой диалект. ... ------------------------------------------------ Цуд расейскі... Засвой напачатку, як мінімум, літаратурную беларускую мову, хоць табе гэта і непад'ёмна. Потым толькі будзеш мець права выказвацца.
0
Henik / адказаць
29.08.2012 / 06:18
мышь, ja z Vami kateharycna nia zhodny. Mianie mienavita hetaje 'zhopalu ' i pryvodzic da knsensusu. Ja vielmi udziacny Nasaj Njvje, sto dala mnie takoje slova, jakoha ja nia viedau u svaim regijonie. Dzialicca na regijony - nie abaviazkova aznacaje svarycca.
0
Ат / адказаць
29.08.2012 / 10:40
Ат, сп. мышь, тое ж і бяда наша, што доўгі час русіфікатары вучылі нашых людзей разговарівать на правільном языке, а цяпер мясцовыя адмыслоўцы-"філёлягі" ды беларусы з прывітаннем пнуцца вучыць гаварыць на правільным, гэта азначае, паводле іхніх канструкцый, беларускім. І не даюць гэтаму зацюканаму беларусу спакойна гаварыць нармальным чынам так, як вякамі гаварылі яго продкі. Мабыць ні ў аднаго народа няма такога. Дарэчы, ці ж не дзіва, што ў такім становішчы беларус выбірае тое, што прасцей і больш зручна? А гэта аб'ектыўна руская мова.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера