Знайсці
03.08.2012 / 10:072РусŁacБел

Чыж заключыў кантракт з «Башнафтай» на 4,4 млрд даляраў

«Трайпл» заключыў кантракт з «Башнафтай» на экспарт нафтапрадуктаў.

Па аб’ёмах аперацый нафтавы бізнэс беларускага алігарха Юрыя Чыжа, якому належыць «Трайпл», выходзіць на ўзровень найбуйнейшых расійскіх нафтатрэйдараў — Vitol, Glencore, Litasco, а таксама Somitekno.

Дамова дзейнічае да 31 ліпеня 2013 года і можа быць падоўжаная на год. Гэтая інфармацыя змяшчаецца ў матэрыялах кампаніі «Башнафта». Раней адным з ключавых партнёраў «Башнафты» ў Беларусі называлася кампанія «Юніс ойл», якая ўваходзіць у групу Анатоля Тарнаўскага.

Кантрольны пакет «Башнафты» (61,29%) належыць АФК «Сістэма», галоўным акцыянерам якой з’яўляецца Уладзімір Еўтушэнкаў. Асноўны актыў расійскага алігарха ў Беларусі — гэта 49-працэнтная доля ў СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».

Адзначым, што другім стратэгічным партнёрам «Башнафты» стала малавядомая да гэтага часу кампанія Somitekno. Паводле інфармацыі расійскіх СМІ, яе кантралююць браты Бідзілы. Яны, у сваю чаргу, у добрых адносінах сынам былога прэзідэнта Башкартастана Уралам Рахімавым. Адзін з заключаных з гэтай кампаніяй кантрактаў (на пастаўку нафтапрадуктаў) складае 1,91 млрд даляраў, другі (на пастаўку дызпаліва) — 4,46 млрд даляраў.

ej.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930