Даслаць навіну
Знайсці
0
Нхт / адказаць
01.08.2012 / 19:44
Добра было б, калі б НН не толькі наконт пытанняў чытачоў, але і сваіх нярэдкіх патугаў да лексічных выкрунтасаў ды саматвораў з Інстытутам мовазнаўства ці хоць бы ТБМ раілася. Не мазоліла б тады можы тут вочы, як тое было некалькі дзён таму, Дняпро-Бугскім каналам замест Дняпроўска-Бугскага, ды не атаясамляліся б патэнцыял з патэнцыяй. (Праўда на апошняе і некаторыя разумнікі з ТБМ здольны)
0
Не перакананы / адказаць
01.08.2012 / 19:56
Трэба лічыць "фоташоп" менавіта вытворным у першай частцы ад "«фатаграфія», скарочанага да "фата-", бо этымалагічна гэта так: бо "Photoshop" скарочанае ад Photography Shop".
0
Krystyna / адказаць
01.08.2012 / 20:55
А яшчэ можна паразважаць (і папытацца ў акадэмікаў), ці не пішацца выпадкам гэтае слова ў родным склоне з канчаткам -у? :) Усё-ткі не дужа яно канкрэтнае. І тады мо з клічнікам трэба пісаць ФОТАШОПУ!
0
tob / адказаць
01.08.2012 / 23:21
тэж не перакананы. вось фотасінтэз праз о. а фаташоп і фатаграфія суць адною. што рабіць з фа(о)таздымкам ізноў жа ж?..
0
назіральнік / адказаць
02.08.2012 / 00:02
А калі яшчэ запытацца, акрамя гэткіх тытанаў мовазнаўства як "Інстытут мовазнаўства", сьціплых "маргіналаў", аўтараў БЕЛАРУСКАГА КЛЯСЫЧНАГА ПРАВАПІСУ 2005, глава ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ, а таксама "перадаваньне некаторых галосных ангельскае мовы" можна знайсьці таксама вельмі цікавыя рэчы наконт "фАташоп". Але ж яны ўсяго толькі "марҐіналы" P.S. А слова сапраўды ня дужа канкрэтнае P.S.S. "Дняпроўска-БуГСкага" раю пашукаць таксама там
0
Marnatrauny / адказаць
02.08.2012 / 10:13
Задумайцеся: нашыя падаткі трацяцца на людзей, якія прыдумляюць такія "правілы".
0
Шэры / адказаць
02.08.2012 / 11:01
"Выключэнне — «фатаграфія» і вытворныя ад яго." ------- Цікава атрымліваецца. Значыцца, фОтаапаратам робяцца фОтаздымкі, але друкуюцца фАтаграфіі? Якаясь недарэчнасць.
0
tob / адказаць
02.08.2012 / 23:27
2 Шэры з фотаапаратам проста: націск не на першы склад другой часткі складанага слова) напр.: чАрнабровы, але чОрнавалосы
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера