Знайсці
24.07.2012 / 12:3422РусŁacБел

«Яны што — афанарэлі зусім?»

У Глыбокім зашываюць пенапластам унікальны мураваны будынак.

Я не магу прайсці вольна па Глыбокім, каб нехта не спыніў і не задаў адно і тое пытанне: «Навошта тынкаваць старадаўні чырвона-цагляны будынак Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея? Ва ўсім свеце найбольш цэняцца менавіта такія аўтэнтычныя будынкі!»

Я ўжо тыдзень не хаджу ў цэнтр Глыбокага. Дык пачалі людзі прыязджаць да мяне дахаты. Яны лічаць, што я — вельмі НЕпаважаны ўладамі краязнаўца — магу спыніць гэтае варварства. Сёння ўжо наведалася чатыры чалавекі. Вось толькі што завітаў інжынер-энергетык і кажа: «Хоць я і ўражэнец Расіі, жыву ў Глыбокім нядаўна, але ў мяне нагортваюцца слёзы на вачах. Я не магу зразумець — навошта да Дня беларускага пісьменства гэты прыгожы стары будынак трэба тынкаваць. Яны што — афанарэлі зусім?»

Аўтар гэтых радкоў зрабіў спробу высветліць акалічнасці справы.

Супрацоўнік аддзела культуры, які прасіў не называць яго прозвішча, паведаміў наступнае: «Прыехалі дзве маладыя зялёныя дзеўкі з Віцебска і сказалі што ў іх ёсць дыпломы архітэктараў. Паглядзелі на будынак музея і вынеслі вырак: „Это здание нужно утеплить!“

Будаўнікі-рамонтнікі, пачуўшы вырак, кінуліся, ў рогат.

— А вы бачылі сцяну будынка? — пытаюцца яны ў дзевак. І нібы рыбакі развялі рукамі: —

Таўшчыня сцяны — каля метра. Усярэдзіне „вакуумная муроўка». Гэтая сцяна ніколі не прамерзне! Навошта будынак уцяпляць і тынкаваць зверху!»

У нас толькі з дзясятак гадоў як з’явіліся вакуумныя вокны ПВХ, толькі цяпер пачалі ўцяпляць будынкі пенапластам і шкловатай ды тынкаваць. А тут без малога сотню гадоў таму ўжо існавалі тэхналогіі ўцяплення будынкаў:«вакуумная муроўка» сцен, калі ў тоўшчы сцяны пакідаўся «прасвет», рабіўся свайго роду «тэрмас».

— Здание нужно утеплить!- усё ж дамагліся свайго юныя дойлідкі.
І пачалася работа па ўцяпленні і тынкаванні будынка.

Зразумела, аўтар гэтых радкоў, яшчэ месяц таму, патэлефанаваў Антону Астаповічу, старшыні «Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры».

— У Глыбокім знішчаюць помнік архітэктуры! Трэба неяк бараніць!- кажу.

На наступны дзень тэлефануе спадар Астаповіч:

— Валодзя, я спраўдзіў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў па гораду Глыбокае і будынка музея ў тым спісе няма…

— Не сысці мне з гэтага месца! — кажу. — Гадоў дзесяць таму сам чытаў у раённай газеце, што будынку музея нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці, якая падлягае ахове дзяржавы.

— Ты, Валодзя, можа гэта і чытаў, але спісы ледзьве не штогод пераглядаюцца. Трэба было вашым уладам ізноў падаваць удакладнены спіс, а яны ці забыліся, ці паленаваліся…

Вось і ўсё! Змагайся-не змагайся, пішы-не пішы прапановы на ўключэнне нейкага будынка ў спіс аб’ектаў, якія падлягаюць ахове як гісторыка-культурная каштоўнасць… Уключылі. Удакладнілі. Выкраслілі.

У Глыбокае на выходныя дні — субота-нядзеля — прыязджае да 10 турыстычных аўтобусаў.
Сам лічыў! Ток бок, калі ў аўтобусе 40 месцаў, — 400 чалавек. За два дні — 800 чалавек. А за тыдзень? А за месяц? А за год?

І чаго гэтыя людзі едуць? Запытайце любога глыбачаніна і ён вам, без ценю сумневу, адкажа: «Каб паглядзець нашую гісторыю і помнікі даўніны!»

Нікога не зацікавяць хрушчоўкі 1960-х, пераробленыя да Дня пісьменства пад «глыбоцкае барока». Прыгожа? Прыгожа! Але гэта — навабуд. Людзі едуць глядзець нашую гісторыю і культуру, а гэтая гісторыя шалюецца пластыкам, абшываецца пенапластам, тынкуецца.
Ствараецца ўражанне, што робіцца ўсё магчымае, каб турысты забыліся ў Глыбокае дарогу.

Уладзімір Скрабатун, Глыбокае

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930