Знайсці
25.07.2012 / 17:1725РусŁacБел

Фотафакт: Як Навагрудак рыхтуюць да «Дажынак»

На доме культуры, помніку канца ХІХ ст., знеслі франтон, суседні будынак стаіць паўразбураны.

У Навагрудку сёлета мусіў прайсці чарговы фестываль сярэднявечнай культуры. Пра гэта казалася на апошнім фэсце ў 2010 годзе, прысвечаным 600-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Аднак, замест рыцарскага фэсту ў Наваградку вырашылі зладзіць абласныя «Дажынкі».
У пачатку мая гэтага года ў інтэрнэце з’явіліся фотаздымкі, на якіх бачна, як старажытны горад рыхтуюць да падзеі. У прыватнасці, гаворка вялася пра рэканструкцыю будынка Дома культуры, збудаванага пры канцы ХІХ ст. Ён з’яўляецца гісторыка-культурным помнікам. У будынку на той момант аконныя праёмы былі часткова закладзеныя сілікатнымі блокамі.
Карэспандэнта «НН» у аддзеле культуры райвыканкама тады запэўнілі, што працы адбываюцца згодна праектна-каштарыснай дакументацыі і гэтая мера — часовая.

Цяпер з’явіліся новыя фотаздымкі, з якіх вынікае, што ў тыя зменшаныя праёмы ўжо пачалі ставіць вокны.

Больш за тое, з будынка знік франтон, які можна пабачыць на здымках пачатку ХХ ст. Суседні з Домам культуры будынак, былы рэстаран «Гасцінны двор», стаіць паўразбураны.
Ён таксама адносіцца да забудовы канца ХІХ ст. У адным з дамкоў другой паловы ХІХ ст. паставілі шклопакеты.

У той жа час, на месцы былога гатэлю «Еўропа», які яшчэ шэсць год таму ўзяліся адбудоўваць ураджэнцы Навагрудка, дагэтуль пустка, агароджаная плотам.

Падрыхтоўка да «Дажынак» у Навагрудку — не першы глабальны капрамонт у горадзе. 14 год таму з падобным размахам яго рыхтавалі да 200-годдзя Адама Міцкевіча

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930