Знайсці
17.07.2012 / 23:014РусŁacБел

«Прыёрбанк» уводзіць розныя ліміты для аперацый з пластыкавымі карткамі

«Прыёрбанк» абвясціў пра ўвядзенне з 25 ліпеня новых лімітаў для аперацый з пластыкавымі карткамі.

Ліміты будуць вар’іравацца ў залежнасці ад месца правядзення аперацый: у Беларусі ці за мяжой.
У другім выпадку мяжа расходаў ці зняцця наяўных грашовых сродкаў у банкаматах ніжэйшая ў два-тры разы. У прыватнасці, па картцы Visa Electron у Беларусі можна будзе зняць у дзень да 1.500 долараў, за мяжой — да 500, а на працягу тыдня — да 2.000 і да 800 долараў адпаведна; у рублях: за дзень у Беларусі — да 10 млн., за тыдзень — да 15 млн.; за мяжой — да 5 млн. і да 7 млн. рублёў у эквіваленце.

Пры гэтым у пунктах выдачы наяўных грошай аперацыі будуць праводзіцца без абмежаванняў.

«Прыёрбанк» не тлумачыць прычыны такога рашэння. У 2011 годзе з-за валютнага крызісу беларускія банкі ўводзілі абмежаванні на аперацыі з пластыкавымі карткамі за межамі краіны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930