Знайсці
17.07.2012 / 10:13РусŁacБел

У канцы жніўня на Даўгінаўскім тракце адкрыецца новы гіпермаркет

Стане найбольшым гандлёвым цэнтрам на поўначы Мінска.

Яго адкрыццё запланаванае на канец жніўня, паведамілі ў кампаніі Colliers International, якая выступае агентам па здачы памяшканняў у арэнду. Асноўнымі арандатарамі выступяць прадуктовы гіпермаркет «Суседзі», супермаркет бытавой тэхнікі «Электрасіла», дысконт-цэнтр«Nike-Adidas» і піцэрыя «Піца Тэмпа».

Акрамя гэтага, у склад комплексу ўвойдзе гандлёвая галерэя і прыкасавая зона гіпермаркета, у якіх размесцяцца крамы адзення, абутку, тавараў для дома, салоны сотавай сувязі, банк, аптэка і г.д.

Агульная плошча гандлёвага цэнтра, пабудаванага кампаніяй «А-100 Дэвелапмент», перавысіць 13 тысяч кв.м, у тым ліку плошча гіпермаркета — 6,8 тыс кв. м. Для наведнікаў прадугледжаная паркоўка на 525 аўтамабіляў.

Як адзначаюць у Colliers International, да пераваг комплексу адносіцца яго размяшчэнне — побач з МКАД і інтэнсіўнай дарогай на Мядзел. Аб’ект знаходзіцца ў зоне перспектыўнай забудовы мікрараёна Паўночны. Аднак пакуль жыллё тут будаваць не збіраюцца праз забарону на асваенне ворных земляў.

realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930