Знайсці
06.07.2012 / 10:075РусŁacБел

Беларусь хоча грошай ад МВФ

Мясніковіч паскардзіўся, што бракуе інфармацыі пра перспектывы развіцця сусветнай эканомікі.

Беларусь зацікаўлена ў новай праграме супрацоўніцтва з Міжнародным валютным фондам. Пра гэта заявіў сёння прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч на сустрэчы з прадстаўнікамі МВФ.

«Хацелася б пагаварыць аб далейшых кроках, у тым ліку аб выхадзе на праграму», — заявіў кіраўнік урада. Ён адзначыў, што з боку МВФ Беларусь у мінулым годзе не атрымала адпаведнай падтрымкі, на якую разлічвала. "Нашы дзеянні ў мінулым няпростым годзе былі разлічаны на ўласныя сілы, у першую чаргу канкурэнтнасць эканомікі, стабільнасць грамадзянскай супольнасці і узгодненую і адказную работу ўлады", - падкрэсліў ён.

Мясніковіч прапанаваў прадстаўнікам МВФ абмеркаваць далейшыя канструктыўныя захады, якія былі б у інтарэсах нацыянальнай эканомікі Беларусі і разам з гэтым улічвалі б працэсы глабальнай эканомікі. "Мы таксама лічым, што

з боку МВФ і іншых фінансавых інстытутаў павінна прадастаўляцца краінам-членам аб'ектыўная і актуальная інфармацыя аб сярэднетэрміновай перспектыве развіцця глабальнай і рэгіянальнай эканомік і магчымых захадах, якія трэба было б зрабіць у гэты няпросты час", -
адзначыў прэм'ер-міністр. Па гэтых пытаннях няма адпаведных рэкамендацый. "Гэта дрэнна, і мы вымушаны выкарыстоўваць розныя бессістэмным звесткі. Я маю на ўвазе глабальную эканоміку, тыя працэсы, якія ідуць у зоне еўра", - дадаў ён.

У сваю чаргу намеснік начальніка паўночна-ўсходняга аддзела Еўрапейскага дэпартамента МВФ, кіраўнік місіі МВФ па Рэспубліцы Беларусь Дэвід Хофман адзначыў, што з уступленнем яго на новую пасаду ён разлічвае прадоўжыць тыя добрыя адносіны, якія склаліся з Беларуссю. "Гэта місія ўяўляе сабой місію па перадачы спраў, якая дае магчымасць спадару Джарвісу прадставіць мяне уладам Беларусі, - сказаў ён. - Мы тут ужо два дні працуем, праводзячы сустрэчы, і я застануся тут па панядзелак уключна". Паводле слоў Дэвіда Хофмана,

бягучы візіт разглядаецца ў якасці падрыхтоўчай работы па збору інфармацыі для больш маштабнай місіі па трэцяму постпраграмнаму маніторынгу, які плануецца правесці ў кастрычніку.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера