Знайсці
05.07.2012 / 13:2518РусŁacБел

Дамы Юстыцыі ў Грузіі: што гэта такое

Цікавая бюракратычная навацыя і абсалютна шыкоўная архітэктура.

Дамоў Юстыцыі ў Грузіі адкрылася ўжо пяць. А яшчэ сем будуюцца. Дом Юстыцыі — месца, дзе грамадзянін наўпрост кантактуе з дзяржавай пры дапамозе спецыяльна распрацаванай інфраструктуры, якая мае сваю назву і стала ўжо пазнавальным брэндам. У Доме Юстыцыі наведвальнік можа атрымаць пашпарт і ідэнтыфікацыйную картку з чыпам; унесці заяўку на атрыманне грамадзянства, віда на жыхарства; зарэгістраваць прадпрыемства альбо нерухомасць; атрымаць любую неабходную даведку: пасведчанне аб нараджэнні, шлюбе — адным словам, зрабіць усё тое, дзеля чаго мы ходзім у ЗАГСы, аддзелы віз і рэгістрацыі, падатковыя і аддзяленні міліцыі. У Грузіі прыдумалі аб’яднаць усё гэта пад адным дахам і вось што ў іх выйшла.

Для гэтага некалькі гадоў у Грузіі стваралася адзіная дзяржаўная база дадзеных на ўсё насельніцтва краны, да якой былі падлучаныя ўсе дзяржаўныя службы, аб’яднаныя пад адным так званага Дома Юстыцыі.
Аб’яднанне было не сістэмным.

Дамы Юстыцыі маюць прышчапіць грамадзянам павагу да сваёй дзяржавы. Не дубіналам ці страхам — а праз гонар за яе. У Грузіі ўся дзяржаўная сістэма працуе на нацыянальнай мове, але ўсе публічныя шыльды ў вялікіх гарадах дублююцца па-ангельску, каб госці краіны маглі лёгка арыентавацца.

Цікава, як архітэктары — грузінскія і замежныя — у праектах Дамоў Юстыцыі спалучаюць навацыі з традыцыямі нацыянальнай архітэктуры. Выходзяць будынкі-візітоўкі, якія, аднак, пры гэтым вельмі функцыянальныя.

drugoi.livejournal.com; СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930