Знайсці
26.06.2012 / 00:53РусŁacБел

Цэнтрабанкі Беларусі і Расіі абмеркавалі ў Полацку палітыку валютнага курсу

Актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва разгледжаны на чарговым, 36-м, пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі.
Сустрэча адбылася 22 чэрвеня ў Полацку (Віцебская вобласць) з удзелам старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Надзеі Ермаковай, старшыні Банка Расіі Сяргея Ігнацьева, іншых прадстаўнікоў цэнтральных банкаў дзвюх краін.

Як паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка, удзельнікі пасяджэння прааналізавалі наяўную эканамічную сітуацыю і ход рэалізацыі асноўных кірункаў грашова-крэдытнай палітыкі ў Беларусі і Расіі ў 2012 годзе, уключаючы палітыку валютнага курсу, а таксама вынікі працы беларускай і расійскай банкаўскіх сістэм летась.

На сустрэчы размова ішла пра дынаміку міжнародных рэзерваў і ліквіднасці ў замежнай валюце Беларусі і Расіі на аснове азначэнняў, што выкарыстоўваюцца ў межах спецыяльнага стандарту распаўсюджвання звестак МВФ, пра двухбаковы плацежны баланс Беларусі і Расіі і плацежны баланс Саюзнай дзяржавы.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб ходзе працы ў Беларусі і Расіі па рэалізацыі рэкамендацый Базельскага камітэта па банкаўскім наглядзе, аб супрацоўніцтве цэнтральных банкаў дзвюх краін з МВФ і іншымі фінансавымі арганізацыямі, аб стане перамоўнага працэсу па далучэнні Беларусі да СГА і аб іншых надзённых пытаннях.

Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні чарговага пасяджэння Міжбанкаўскага валютнага савета цэнтральных банкаў Беларусі і Расіі ў верасні-кастрычніку 2012 года на тэрыторыі РФ.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера