Знайсці
21.06.2012 / 12:401РусŁacБел

Плацяжы па замежным доўгу Беларусі павялічацца ў 2 разы

«Стратэгія кіравання дзяржаўным доўгам апошніх гадоў прывяла да накаплення шэрагу істотных праблем», — кажа міністр фінансаў.

Аб гэтым паведаміў сёння міністр фінансаў Андрэй Харкавец, выступаючы ў палаце прадстаўнікоў.

«Стратэгія кіравання дзяржаўным доўгам апошніх гадоў, заснаваная на актыўным прыцягненні знешніх пазык, пераважна для падтрымання ўзроўню золатавалютных рэзерваў, прывяла да накаплення шэрагу істотных праблем»,
— канстатаваў міністр. Ён адзначыў набліжэнне да парогавага значэння паказчыка знешняга дзяржаўнага доўгу ў адносінах да ВУП. Рэзкі рост плацяжоў па знешнім доўгу чакаецца ў 2012 годзе.
Яны складуць $1,6 млрд. і ў два разы перавысяць паказчыкі 2011 года.

Значны аб’ём абавязацельстваў чакаецца і па ўнутраных гарантыях. Ліміт гарантый урада краіны па крэдытах беларускім банкам на 2012 год складае Br20 трлн. пры склаўшымся ўзроўні Br17,2 трлн. Ён можа быць перавышаны ўжо па выніках ода, выказаў меркаванне Андрэй Харкавец.

Доля выкананых гарантый па гарантаваных крэдытах павялічылася, калі параўнаць з 2009 годам, з 2,2 працэнта да 13 працэнтаў у 2011 годзе.

З улікам гэтага стратэгія кіравання дзяржаўным доўгам на 2012 год і на наступныя гады з улікам вопыту 2011 года будзе будавацца на безумоўным выкананні даўгавых абавязацельстваў Беларусі, на ажыццяўленні новых пазык выключна на мэты рэфінансавання накопленага доўгу і на рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў, падкрэсліў Андрэй Харкавец.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера