Знайсці
20.06.2012 / 12:1518РусŁacБел

Галоўны архітэктар Мінска: я б забараніў будаваць у сталіцы «панэлькі»

Мінск — камфортны горад?

Галоўны архітэктар сталіцы Аляксандр Пятроў лічыць, што цалкам. Нават нягледзячы на тое, што сярод еўрапейскіх гарадоў-мільённікаў у Мінска самая шчыльная забудова.

— Напрыклад, насельніцтва Варшавы амаль такое ж, як у нас, — 2 млн 200 тысяч чалавек. А плошча Варшавы ў два разы большая за плошчу Мінска, — сказаў Пятроў газеце «Звязда». — Насельніцтва Вільні складае каля 800 тыс. чалавек, між тым яе плошча таксама ў два разы большая за мінскую.

Тым не менш галоўны архітэктар лічыць Мінск вельмі зручным горадам. Галоўная перавага — кампактнасць, у сталіцы Беларусі за кошт кароткіх адлегласцяў няма аўтамабільных калапсаў, як у Маскве і Санкт-Пецярбургу.

— Да таго ж у нашым горадзе вельмі добрая планіровачная структура. Многія еўрапейцы, прыязджаючы сюды, кажуць, што ў Мінску вельмі лёгка арыентавацца. Гэта і для мясцовых жыхароў вельмі зручна. Акрамя ўсяго іншага, дзякуючы рацыянальнай планіроўцы ў нас няма вялікай цеснаты.

Аляксандр Пятроў панаракаў на тое, што пакуль існуе забарона на выкарыстанне ворных земляў: праз гэта былі адкладзеныя планы па асваенні раёнаў у Навінках і Шчомысліцы. Яшчэ адна праблема горада — залішняе будаўніцтва танных сацыяльных дамоў, якія не ўпрыгожваюць сталіцу і спрыяюць «раздзіманню» яе насельніцтва.

— Я наогул бы забараніў будаваць у Мінску панэльныя дамы: іх ужо зашмат для сталіцы, — заявіў Пятроў. — Яны недарагія і больш за ўсё спрыяюць павелічэнню насельніцтва горада: людзі з правінцыі купляюць у іх кватэры, у выніку чаго працягваецца прырост сталічных жыхароў.

На жаль, прыватнае меркаванне архітэктара, хай і галоўнага, наўрад ці зменіць сітуацыю. Панэльнае домабудаванне, лічаць эксперты будаўнічага рынку, найбліжэйшым часам застанецца найбольш актуальным для Мінска. Прычына на паверхні: людзі чакаюць ад дзяржавы таннага жылля, расчараваць людзей дзяржава не можа.

realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930