Знайсці
14.06.2012 / 13:33РусŁacБел

У найбліжэйшыя суткі зноў чакаюцца моцныя дажджы

Прагноз надвор'я на 15--17 чэрвеня.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 15 чэрвеня будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу +10–15°С, днём +15–21°С, па ўсходзе да +24°С.

У Мінску воблачна з праясненнямі, часам дождж, магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +12–14°С, днём +18–20°С.

16 чэрвеня пераменная воблачнасць. Пераважна па ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, днём у асобных раёнах навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +6–13°С, па ўсходзе да +15°С, днём +18–25°С.

17 чэрвеня пераменная воблачнасць. Ноччу ў паўднёва-ўсходніх раёнах, днём па паўночна-заходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу +8–15°С, днём ад +23°С па поўначы да +30°С па поўдні краіны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера