Знайсці
14.06.2012 / 10:55РусŁacБел

Учора ў Стоўбцах выпала месячная норма ападкаў

92% месячнай нормы ападкаў выпала днём 13 чэрвеня ў Стоўбцах (Мінская вобласць), паведамілі ў Рэспубліканскім гідраметэацэнтры.

Колькасць ападкаў склала 69 мм, або 69 літраў вады на квадатны метр тэрыторыі. Чэрвеньская норма складае 75 мм.

Другое месца занялі Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з 33 мм ападкаў (38% месячнай нормы), трэцяе — Драгічын (Брэсцкая вобласць) з 32 мм (44%), чацвёртае — Мінск з 25 мм (30%).

«У той час як паўночныя і цэнтральныя раёны пры тэмпературы 13–15 градусаў залівалі дажджы,

на паўднёвым усходзе паветра прагрэлася да 20–26 градусаў, зафіксаваны навальніцы», — зазначылі ў гідраметэацэнтры.

Найбольшыя парывы ветру зарэгістраваныя ў Стоўбцах і Гомелі — 20 м/с. У абласным цэнтры, як раней паведамляў БелаПАН, вецер паваліў дрэвы ў галоўным скверы.

Прычынай непагадзі сталі атмасферныя франты цыклона. Тэмпературы ў яго цёплым і халодным сектарах адрозніваліся на 15–20 градусаў (ва Украіне паветра прагравалася да 33 градусаў).

У найбліжэйшыя суткі зноў чакаюцца дажджы, але іх інтэнсіўнасць і працягласць павінны зменшыцца.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031