Знайсці
13.06.2012 / 12:45РусŁacБел

У найбліжэйшыя дні па ўсёй Беларусі чакаюцца дажджы, месцамі — моцныя

Прагноз надвор'я на 14--16 чэрвеня.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 14 чэрвеня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі дажджы, днём месцамі навальніцы і моцныя дажджы. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 8–15°С, максімальная днём плюс 16–22°С, у паўднёва-ўсходніх раёнах да плюс 25°С.

У Мінску 14 чэрвеня таксама воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя дажджы, днём магчыма навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4–9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–11°С,

максімальная днём плюс 19–21°С.

15 чэрвеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі.

На большай частцы тэрыторыі дажджы, месцамі навальніцы, моцныя дажджы.
Вецер заходні, паўночна-заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9–16°С, максімальная днём плюс 14–20°С, па паўднёвым усходзе плюс 21–25°С.

16 чэрвеня ў Беларусі пераменная воблачнасць. Ноччу на значнай частцы тэрыторыі, днём па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 6–13°С, па ўсходзе да плюс 15°С, максімальная днём ад плюс 18°С па паўночным усходзе да плюс 25°С па паўднёвым захадзе краіны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930