Знайсці
10.06.2012 / 21:5014РусŁacБел

Мінская публіка рагоча пры слове «боршч»

Схадзіў сёння на «Мадагаскар-3».

Схадзіў сёння на мультфільм «Мадагаскар-3», што дэманструецца ад чацвярга ў мінскіх кінатэатрах.

Смешны і пацешны мульцік. Гледачы, а было шмат і дарослых, прычым не толькі з малымі дзеткамі, смяяліся і з жартаў галоўных герояў — льва і зебры, і дзелавітых пінгвінаў (шараговец, дарэчы, павышаны да звання «прапар») і з французскай афіцэркі Дзюбуа, што палявала на галоўнага героя.

Але проста выбух рогату выклікала фраза, што тыгр Віталій цяпер успаміны пра былую славу (ён у перасоўным цырку па-майстэрску скокаў праз вузкія кольцы) залівае, паяядаючы ў вялікіх колькасцях боршч.

Рагатала ўся кіназала.

Можа, выказванне старшыні Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай 19 снежня 2010 г. пра тое, што маладыя дзяўчаты павінны дома боршч варыць, а не па плошчах шастаць, стала сапраўды крылатай і яе ведаюць усе.

Зрэшты, наступныя тры месяцы, перыяд да парламенцкіх выбараў, у Лідзіі Міхайлаўны ёсць шанец папоўніць наш кругагляд новымі афарызмамі.

Мікола Трайчанскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930