Знайсці
09.06.2012 / 16:477РусŁacБел

«Беларусбанк» стаў партнёрам ШОС

АСБ «Беларусбанк» стаў банкам — партнёрам Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (МБА ШАС).

Як паведамляе прэс-служба «Беларусбанка»,

у Пекіне 5 чэрвеня пад старшынствам Дзяржаўнага банка развіцця Кітая адбылося восьмае пасяджэнне Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.
Адным з ключавых пытанняў парадку дня пасяджэння стала прыняцце рашэння аб далучэнні «Беларусбанка» да МБА.

У склад МБА ШАС уваходзяць вядучыя фінансавыя інстытуты, рэкамендаваныя ўрадамі кожнай з краін — удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва: Банк развіцця Казахстана, Дзяржаўны банк развіцця Кітая, Знешэканамбанк Расіі, Нацыянальны банк Таджыкістана, Нацыянальны банк знешнеэканамічнай дзейнасці Узбекістана і Разлікова-ашчадная кампанія Кыргызстана.

Аднагалосным рашэннем банкаў — членаў аб’яднання «Беларусбанку» быў прысвоены статус «банка-партнёра».

Такім чынам,

«Беларусбанк» стаў першым банкам-партнёрам, які атрымаў гэты статус з моманту заснавання аб’яднання ў 2005 годзе.

У паведамленні беларускага банка прыводзіцца меркаванне кіраўнікоў фінансавых інстытутаў аб’яднання аб тым, што «гэта падзея носіць гістарычны характар і сімвалізуе новы этап у развіцці МБА, які скіраваны на развіццё фінансавага партнёрства з усімі рэгіёнамі, зацікаўленымі ў нарошчванні супрацоўніцтва з краінамі — членамі ШАС».

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930