Знайсці
08.06.2012 / 13:21РусŁacБел

У выхадныя ў Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы і навальніцы

У паўднёвых раёнах да +27°С.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 9 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачна з праясненнямі. Ноччу па захадзе, днём на большай частцы кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 3—8 м/с, пры навальніках парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад плюс 4°С на поўначы да плюс 16°С на паўднёвым захадзе краіны;

максімальная днём плюс 19—25°С, па Брэсцкай і Гомельскай абласцях да плюс 27°С.

У Мінску 9 чэрвеня воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў. Днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 9—11°С,

максімальная днём плюс 20—22°С.

10 чэрвеня ў Беларусі воблачна з праясненнямі. Ноччу пераважна па паўднёва-ўсходняй палове, днём месцамі па рэспубліцы кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў 4—9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 10—17°С, максімальная днём плюс 19—26°С.

11 чэрвеня таксама воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах моцныя дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу плюс 12—19°С;

максімальная днём плюс 20—27°С, па паўднёвым усходзе да плюс 29°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930