Знайсці
07.06.2012 / 23:351РусŁacБел

Азаранка перастала быць першай ракеткай свету

Яе абышла Марыя Шарапава, выйшаўшы сёння ў фінал «Ралан Гарос».

Пасля перамогі Марыі Шарапавай у паўфінале Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе («Ралан Гарос») над чэшкай Петрай Квітавай (6:3, 6:3) яна стала першай ракеткай свету.

Афіцыйна Шарапава стане першай ракеткай у ноч на панядзелак, 11 чэрвеня, калі абновіцца сусветны рэйтынг. Але факт ужо здзейснены.

Беларуска Вікторыя Азаранка ўзначальвала рэйтынг ад 30 студзеня
ў выніку бліскучай перамогі на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі (28.01.2012), дзе ў фінале яна і перамагла Шарапаву (6:3, 6:0).

На «Ралан Гарос» Азаранка прайграла ў 1/8 фіналу, і цяпер яе можна сустрэць на мінскіх вуліцах.
У сталіцы Беларусі Вікторыя будзе рыхтавацца да Уімблдонскага турніра, што стартуе 25 чэрвеня.

А ў фінале «Ралан Гарос» не чужая беларусам Марыя Шарапава згуляе з італьянкай Сарай Эрані (21-ы рэйтынг).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера