Даслаць навіну
Знайсці
07.06.2012 / 18:01 5

Культура падзямелля

Метро — неад’емная частка любога мегаполіса. Менавіта тут раніцай і ўвечары, падчас усеагульнай мітусні, найбольш бачны хуткі тэмп гарадскога жыцця.

Тут лёгка вылучаюцца розныя тыпы людзей: па-першае, гэта «пасажыр-выхавальнік» — у кожным вагоне заўсёды знаходзіцца чалавек, які «падкажа і намякне», як каму стаць, каго прапусціць, дзе выйсці і куды пайсці; другі тып — «пасажыр-спартовец» — звычайна той, каму кудысьці трэба болей за астатніх. Менавіта ён «падразае» ўсіх падчас спуску на эскалатары і наступае вам на чыстыя чаравікі, калі хоча падысці бліжэй да дзвярэй. Трэці таксама вельмі цікавы — «вечны студэнт»: той хто заўжды перашкаджае іншым сваёй велізарнай торбай і пры гэтым ніяк не рэагуе на заўвагі, бо папросту не чуе іх праз шум і музыку, якія зліваюцца ў адзін незразумелы гоман. Апошні — «пасажыр-канфарміст». Ён моўчкі стаіць і чакае, калі ўсё гэта нарэшце скончыцца.

Метро можа быць паказчыкам развіцця краіны і яе культуры ў цэлым.
Паказчыкам даволі спрэчным, але ж… Напрыклад, у далёкім 1863-м, у час, калі непрызнаны герой Беларусі Каліноўскі змагаўся супраць ненавіснага рэжыму, у Лондане была адкрыта першая лінія метро. Натуральна, што нам было не да гэтага: шляхта ратавалася, сяляне выжывалі, а потым зноў пачаліся войны. Нарэшце ў 1984 годзе мы перасталі зайздросціць ангельцам, бо пабудавалі ўласнае метро. І зрабілі гэта раней за Штутгарт (1985), Валенсію (1988), Лос-Анджэлес (1993), Варшаву (1995) і нават Стамбул (2000). Савецкі Мінск развіваўся, адной галіны ад «Інстытута культуры» да «Маскоўскай» ужо не хапала, і ў пачатку 1990-х з’явілася другая лінія. Будаўніцтва яе, а менавіта станцыі «Няміга», да гэтага часу не дае спакою мінскім гісторыкам і археолагам. Гэтая станцыя амаль што сантыметр у сантыметр легла на старажытную ўязную браму Менскага замчышча. Сёння мы маем ужо 23 станцыі і за «ноў-хаў» лічым наяўнасць ліфтаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі на шасці з іх. На вялікі жаль, гэта і ёсць паказчык развіцця нашай краіны сёння.

Назвы 13 з 23 мінскіх станцый можна сустрэць і за межамі Беларусі.
Станцыі «Кастрычніцкая», «Спартыўная», «Трактарны завод», «Пралетарская», «Першамайская» і г.д. ёсць амаль ва ўсіх краінах СНД. Зразумела, што гэта «лагічная» спадчына савецкага мінулага, але ўсё роўна лічба вялікая. Для параўнання: у Кіеве 36 станцый з 50 маюць унікальныя назвы, у Харкаве — 14 з 25. Чамусьці мы не жадаем даваць сваім вуліцам і станцыям гучныя беларускія імёны.

Адзінае радуе: пакуль мы чуем і бачым у метро родную мову.
Шакавальным «сюрпрызам» было з’яўленне рускамоўных аб’яваў зімой гэтага года. Аднак мінчукі, у тым ліку вы, паважаныя чытачы «Нашай Нівы», паказалі сваю неабыякавасць да гэтага пытання. І цяпер мы, як і раней, чуем звычайныя аб’явы, запісаныя голасам Уладзіміра Баклейчава.

Спадзяемся, што так будзе і далей. А таксама на тое, што станцыі 3-й лініі метро, якую збіраюцца адкрыць у 2017 годзе, атрымаюць прыгожыя назвы, што прапанавалі мінчукі. Дарэчы, ужо вядома, што на мапе з’явяцца «Слуцкі гасцінец», «Немаршанскі парк» і «Кавальская слабада». Гучыць прыгожа. Мабыць, калі-небудзь мы будзем ехаць да станцыі В. Быкава, каб потым перайсці да Гарадзецкай лініі — але гэта ўсё потым. А пакуль сочым за культурай мінскага падзямелля.

Андрэй Макаёнак

0
пасажыр-выхавальнік / адказаць
08.06.2012 / 00:35
Вось бывае пад'яжджаеш да платформы, маесся аператыўненька выйсці, а адразу перад дзвярыма ўпэўненым колам стаіць і замінае ўсім выйсці.. хто, як яго назваць? Ці нехта, хто думае, што калі ў вагоне ён будзе збоку, ля самых-самых дзвярэй, то нікому не будзе замінаць. А яшчэ, ёсць такое правіла: на эскалатары праходзім леваруч, стаім - праваруч. Але мноста пасажыраў чамусці на яго забываюцца і становяцца на ўсю шырыню.
0
яшчэ адзін канфарміст / адказаць
08.06.2012 / 14:00
Ага. медыцынскі універсітэт замест Патроўшчыны...
0
Minsk.by / адказаць
08.06.2012 / 14:28
Станцыі, як і прыпынкі аўтобуса, трэба называць не паводле "нацыянальнага каларыту", а паводле прывязкі да мясцовасці, дзе яна знаходзіцца. Цалкам згодны з Барталамеем.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31