Знайсці
04.06.2012 / 17:15РусŁacБел

Азаранка ўзяла тайм-аўт да Уімблдона і вярнулася ў Мінск

Першая ракетка свету беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не плануе выступаць да Уімблдона, які стартуе 24 чэрвеня. Пра гэта Азаранка паведаміла Tennis.com пасля паражэння ў чацвёртым крузе адкрытага чэмпіянату Францыі.

«У апошнія пяць месяцаў я вельмі шмат гуляла.

Я даўно не была дома, а гэта менавіта тое, што мне трэба, каб адпачыць псіхалагічна, ненадоўга забыцца пра тэніс, так што я прыеду ў Мінск», — сказала Азаранка.

Нагадаем, у 1/8 фіналу адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска прайграла славачцы Дамініцы Цыбулкавай (16) — 2:6, 6:7 (4:7).

У гэтым сезоне беларуска правяла 42 сустрэчы, у якіх атрымала 38 перамог і пацярпела чатыры паражэнні (стартавая серыя — 26:0). Спартсменка выйграла чатыры турніры (у Сіднэі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі).

У выпадку паспяховага выступлення на «Ралан Гарос» расіянкі Марыі Шарапавай яна можа ссунуць Азаранку з першай пазіцыі ў рэйтынгу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера