Знайсці
04.06.2012 / 14:117РусŁacБел

Беларусы забіраюць рублёвыя ўклады з банкаў, пераходзяць на валютныя

Стаўкі становяцца нявыгаднымі, каб працягваць дамовы.

Шэраг буйных беларускіх банкаў канстатаваў адток тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў апошні тыдзень траўня. «На працягу апошняга тыдня мая адзначалася дастатковае актыўнае зняцце беларускіх рублёў з тэрміновых дэпазітаў, у асноўным гэта было непрацягненне раней заключаных дэпазітных дамоваў», — сказаў прадстаўнік аднаго з банкаў парталу «Інтэрфакс-Захад». Ён дадаў, што па выніках мая захаваўся прырост рублёвых дэпазітаў фізічных асоб, хоць яго тэмпы значна замарудзіліся.

Між тым,

ён канстатаваў амаль прапарцыйны рост тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб у замежнай валюце.

«Галоўнай прычынай сітуацыі з’яўляецца заканчэнне тэрміну дзеяння раней заключаных дэпазітных дагавораў на фоне зніжэння ставак па новых дэпазітах. На паводзіны ўкладчыкаў таксама аказвае ўплыў набліжэнне адпускнога сезону, многія людзі аднавілі прыватнае будаўніцтва, разлікі за якое, як правіла, ажыццяўляюцца ў доларах «, — растлумачыў прадстаўнік банка.

На яго думку, суму дэпазітаў насельніцтва, якая склалася ў банках на 1 чэрвеня, можна будзе лічыць адносна стабільнай на кароткатэрміновую перспектыву.

«Частка найбольш спекулятыўна настроеных ўкладчыкаў прагназавана сыходзіць з рублёвых дэпазітаў, астатнія настроены на больш доўгатэрміновыя ўклады, хоць паніжэнне ставак працягнецца і далей», —
мяркуе эксперт.

Між тым, адток рублёвых укладаў насельніцтва супаў з паслабленнем рубля ў канцы мая. Цяпер курс даляра дасягнуў 8 390 рублёў.

ЯМ; паводле «Інтэрфакс-Захад»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930