Знайсці
01.06.2012 / 14:303РусŁacБел

Азербайджан пачаў выплаты па ўкладах часоў СССР

2,4 мільёна ўкладчыкаў могуць атрымаць каля $1,3 мільярда.

Урад Азербайджана пачынае выплаты па ўкладах насельніцтва, замарожаных ў свой час у ашчадбанку Азербайджанскай ССР.

«Мы гатовы з 1 чэрвеня пачаць працэс разавай выплаты па ўкладах насельніцтва ў Ашчадбанку па стане на 1 студзеня 1992 года. », — сказаў міністр фінансаў Азербайджана Самір Шарыф.

Міністр падкрэсліў, што працэс індэксацыі па ўкладах у Азербайджане істотна адрозніваецца ад аналагічных у іншых краінах СНД. «У шэрагу дзяржаў СНД гэты працэс займае працяглы перыяд часу — 5–10 і нават 20 гадоў. У Азербайджане ж увесь працэс выдачы сродкаў будзе ажыццёўлены да канца 2013 года. Заявы ад грамадзян на атрыманне сродкаў прымаюцца да 31 снежня 2012 года», — сказаў Шарыф.

Ён адзначыў, што працэс ахопіць 2,4 мільёна ўкладчыкаў і запатрабуе да 1 мільярда манатаў ($1,27 мільярда).

Па апошніх дадзеных,

стратэгічныя валютныя рэзервы Азербайджана перавысілі $43 мільярды.

паводле Afn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930