Знайсці
30.05.2012 / 20:372РусŁacБел

У абсалютнай большасці арганізацый заробак меншы за 3 млн руб.

«Запаветныя» 500 даляраў атрымліваюць толькі ў 5,2% арганізацый.

У студзені -- красавіку 2012 года намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў склала 3 млн 66,9 тыс. рублёў.

Аднак 84,9% работнікаў арганізацый Беларусі ў сакавіку 2012 года атрымлівалі заробак «бруднымі» (з улікам падатковых адлічэнняў) у дыяпазоне ад 1 да 3 млн рублёў.

У сакавіку 2012 года работнікі 71,1% арганізацый краіны (без уліку мікраарганізацый і малых арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці) атрымлівалі заработную плату ад 2 да 3 млн рублёў пры яе сярэднерэспубліканскім узроўні, роўным 3,2 млн рублёў.

Пра гэта гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка, апублікаваным сёння.

Узровень рэальнай заработнай платы (з улікам інфляцыі) у студзені -- красавіку гэтага года дасягнуў ўзроўню студзеня -- красавіка 2011 года. У красавіку 2012 года ў параўнанні з красавіком 2011 года яна павялічылася на 3,4%, а ў параўнанні са снежнем 2011 года -- на 5,8%.

Такім чынам, па стане на сакавік 2012-га запаветныя $500 зарплаты атрымлівалі ўсяго 5,2% беларусаў.

Уладзімір Лужнеў, Dengi.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930