Даслаць навіну
Знайсці
0
Сьцяпан / адказаць
02.06.2012 / 13:29
Малойца! Хутка ўсё будзе.
0
шруба / адказаць
02.06.2012 / 13:56
дзякуй афтару
0
Нупрэй Каўбовіч / адказаць
02.06.2012 / 14:03
Што да працы з кліентамі - ва ўсіх краінах і моўных асяродках існуе адно правіла: наш кліент - наш пан. Таму, незалежна ад таго, на якой мове вы размаўляеце - з кліентам вы мусіце размаўляць на кліентавай мове.
0
КГ / адказаць
02.06.2012 / 14:07
Дзякуй!
0
Гелена / адказаць
02.06.2012 / 14:07
Выпадак з уласнага: - А вы на нормальном языке можете говорить? - Вы можа і на нармальнай мове гаворыце, а я размаўляю на самай прыгожай мове ў свеце! --------- А што тычыцца прадстаўнікоў улады, то з імі размаўляю толькі з дыктафонам. На ўсялікі... :)
0
LMI / адказаць
02.06.2012 / 14:11
Кожны раз чытаючы падобныя артыкулы ловіш сябе на думцы аб нейкай нерэальнасьці сеньняшняга існаваньня на Беларусі. Як быццам бы існуе такая краіна, яна мае ўсе атрыбуты (можна канешне казаць аб пэўнай умоўнасьці гэтага), існуе яе культура і мова. А вось жа раз за разам мы друкуем дасьледваньні наколькі хутка зьнікае тая самая мова, наколькі шпарка культура тытульнай (пакуль) нацыі заганяецца ў гетта. Нейкі маразм, здаецца. Але чаму маразм. Колькі заўгодна можна казаць - размаўляйце самі, але ад гэтага нічога не зьменіца. Пакуль мова, а значыць традыціі і культура, не будуць жыцьцевым правілам для кіруючай эліты (і тут не істотна Лукашенка ці хто іншы) - нацыянальная самабытнасьць і адметнасьць непахісна будуць зьнікаць, а на іх месца прыходзіць выдумкі, хлусьня і яшчэ што заўгодна.
0
случайный прохожий / адказаць
02.06.2012 / 14:12
"не трэба, як некаторыя, рабіць са сваёй беларускамоўнасці нейкую адметнасць, выдаваць гэта за нейкую барацьбу за светлую будучыню, абгортваць у напышлівыя абалонкі." Хоть противоречит многим рекомендациям в статье, но само по себе мудро.
0
Юра / адказаць
02.06.2012 / 14:16
Проста пачынайце і ўсё. Першыя дні будзе цяжка, таму калі вы жадаеце паспрабаваць размаўляць па беларуску, пачынайце мінімум з тыдня беларускай мовы. Людзі ставяцца да гэтага нармальна. Хамства ў адносінах мовы не сустракаў, але навошта ўвогуле размаўляць з хамамі?
0
хм / адказаць
02.06.2012 / 14:17
НН не пропустила комент - красноречиво не пропустила.
0
случайный прохожий / адказаць
02.06.2012 / 14:17
"А што тычыцца прадстаўнікоў улады, то з імі размаўляю толькі з дыктафонам." Если у вас мания преследования, то это не значит, что за вами не следят. Что-то типа того. :)
0
paleshuk / адказаць
02.06.2012 / 14:19
@— А колькі каштуе? — По-русски! — Колькі білет каштуе? — 80 тыс Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=74383@ На паштамце запоўніў лист на мове, так дзяўчына незадаволена спытала як адрас па-маскальску, я адказаў пішыце па-беларуску, не паслухала й напісала "... ул. Говрилова П.М., дом №...". Пісала б на мове не памылілася б, а так ліст мог й не прыйсці... От дзе ж людзі, разумеюць жа, але ўсероўна давай ім "по-русски"
0
adva-belarus / адказаць
02.06.2012 / 14:28
Добры артыкул. Прыемна было чытаць!
0
zhauranak / адказаць
02.06.2012 / 14:32
Дзякуй за допіс! Самае цяжкое ўва ўсім гэтым - знайсьці паразуменьне з бацькамі, калі вы зь імі жывяце, ды з кліентамі/калегамі. Я з калегамі размаўляю па-руску, бо не зразумеюць яны шматлікіх тэрмінаў; ды ў час, калі трэба хутка давесьці думку, ня змогуць усё ўспрыняць. Бацькі - іншая справа. Калі яны падтрымоўваюць вас ува ўсім - хай падтрымаюць і мову, як бы цяжка ім не было. Хай прымаюць вас такім, які вы ёсьць - бязь сямейнага моўнага фашызму. Ува ўсім астатнім - нічога вам не замінае размаўляць па-беларуску зь сябрамі, на вуліцах, крамах, аптэках і ў дзяржаўных установах. Практыкуйце сваю ўпэўненасьць у сябе. Майце яйцы размаўляць па-беларуску! І яшчэ. Меней трольце сваех жа сьвядомых братоў. Мы ўсе розныя і ў гэтым сіла, а не нагода нешта залажаць.
0
Ціоця / адказаць
02.06.2012 / 14:41
дзякуй
0
Minsk.by / адказаць
02.06.2012 / 14:53
Правільна, але крыху наіўна (у плане парад). Можна спачатку прамаўляць па-беларуску асобныя словы, канструкцыі, не баючыся, што вас палічаць трасяначнікам, а потым паступова павялічваць долю беларускіх слоў
0
Наталя / адказаць
02.06.2012 / 15:11
Вось што тут правiльна, дык гэта тое, што ня трэба агрэсii. Калi пачынала размаўляць па-беларуску, не ўсе станоўча адносiлiся, цяпер не асоба заўважаюць нават, я тлумачу незнаемыя словы, мiр, дружба, жуйка
0
Сымонка / адказаць
02.06.2012 / 15:23
Дзякуй
0
Варган / адказаць
02.06.2012 / 15:31
Па ідэі, была рызыка, што мяне наагул «завернуць». Аж не, паставілі найвышэйшы бал ------------ Я некалі таксама пісаў і абараняў дыплём па тэхнічнай спецыяльнасьці ў адной з нашых сталічных ВНУ. Таксама падчас напісаньня былі скандалы, нават гістэрыя. Але паставілі найвышэйшы бал..
0
Беларусы добрыя людзі / адказаць
02.06.2012 / 15:32
з кліентам вы мусіце размаўляць на кліентавай мове. Ага, ага, толькі не ў Беларусі. Калі па беларуску, дык могуць і не абслужыць. А могуць з крамы адразу і ў міліцыю. Маўляў я карэнны расеяц, а ён , размаўляючы ў беларускай мове, абражае мае нацыянальныя пачуцьці І наогул бандэра, бандыт і злодзяй. Потым будзеш доўга, спакойна, ветліва,паважаючы суразмоўца,даказвыаць, што ты не такі.
0
Зміцер Хіцер / адказаць
02.06.2012 / 15:48
to Нупрэй Каўбовіч. Калі кіравацца логікай, то Беларусь -- не краіна,бо з беларускамоўным кліентам у нас упарта размаўляюць па-расейску.
0
Варган / адказаць
02.06.2012 / 15:54
Бачна, аўтар ня сёньня з яйка вылупіўся ў пытаньні. Сьпела, слушна, карысна. Я б дадаў да развагаў пра місыянізм яшчэ адну рэч. Чым грашаць пачаткоўцы, ня варта на людзях, напрыклад, у транспарце, размаўляць міжсобку пра палітыку-гісторыю-культуру. Бо такія размовы сілкуюць стэрыятыпы кшталту "гэтыя людзі нічыіво кроме как разгаварывать на гэтым языке ні могуць", ці "вы, наверно, учітель історіі?". Цягам часу такія тэмы абрыдаюць. Таму варта запускаць мову ў побыт, быць самімі сабой.
0
Kandratowic / адказаць
02.06.2012 / 16:01
З асабістага вопыту: - а чё ты паруски негавариш? - я ж беларус. - ... (чалавек замаўкае і марудзіць)
0
Шпак / адказаць
02.06.2012 / 16:14
Аўтар, ты малайчына! Твой падыход мне спадабаўся больш за іншыя з тых, што публікаваліся на сайце ды старонках НН. Аднойчы чытаў на сайце НН, што калі адзін чалавек з гандляркамі на рынку па-беларуску размаўляў, дык яны рабілі яму зніжкі на купленае і казалі, што беларускамоўнага чалавека ніколі не падазраюць. што ён можа нешта скрасці ў іх, як толькі яны адвярнуцца. Вось гэта і ёсць каштоўнасць беларушчыны - у вачах людзей беларус не з'яўляецца наўмысным злодзеем.
0
Госць / адказаць
02.06.2012 / 16:35
Малайчына!
0
IntelleMe / адказаць
02.06.2012 / 17:25
Цiкавы артыкул
0
Тутэйшы / адказаць
02.06.2012 / 17:37
Добра напісана! Вельмі цікавыя звесткі, але калі чытаеш, здаецца, што ўсё гэта і так зразумела. Але вось выпадкі з асабістай практыкі "моўных канфліктаў" мне спадабаліся больш за ўсё. У мяне яшчэ не было канфліктаў, звычайна ўсе ставяцца да мовы вельмі добра.
0
non-moderate / адказаць
02.06.2012 / 17:51
»...Колькі я бачыў (?) агрэсіўных (?!) беларускамоўных, якія пастаянна нешта камусьці даказваюць, прыдумваюць крэпкія слоўцы, каб адказаць на кпіны (!!!), і самі кпяць з тых, хто не зразумеў там нешта па-беларуску ці не так паглядзеў (?)...» Проста да сьлеэ... ;-P p.s. Камент у якясьцi выключэньня. ;(
0
А / адказаць
02.06.2012 / 18:01
Выдатна!) спадабаўся артыкул вельмі)
0
Люстэрка / адказаць
02.06.2012 / 19:16
Мо' белмоўны прадавец гітар працуе ўсёткі ў ВК "Зеркала"?
0
Дзяўчына / адказаць
02.06.2012 / 19:25
О, вельмі цікава). Толькі вось ўзнікае пытанне наконт "мовазнаўцаў", якія накідваюцца на пачаткоўцаў, маўляў, лепей ты ўжо ўвогуле маўчы, чым размаўляй на "няроднай табе". Жаданне размаўляць штосці адразу знікае\. Сустракала такіх.
0
Той самы ананім / адказаць
02.06.2012 / 19:42
Хоць мне і не імпануе адсутнасьць у пана Несьцерава лёгікі ў пэўных момантах, адкуль вынікае няздольнасьць адэкватна абгрунтаваць сваю пазыцыю, але артыкул атрымаўся неблагі. Галоўнае каб аўтар і надалей кінуў беспадстаўна павучаць іншых, скардзіцца і лямантаваць бы той блазан. Тады можа ня будзе сэнсу адказваць яму тым жа.
0
praleska / адказаць
02.06.2012 / 19:58
Праўда, што цяжка размаўляць па-беларуску з тымі, хто памятае нас рускамоўнымі. Дадам, што нават калі не памятаюць, а аўтаматычна звязваюць з расейцамі. Ведаю па сабе й тут, у камэнтах НН, калі неяк напісала, што адмовілася размаўляць па-руску з расейцам у краме Лондана, і ў адказ два расейца абурыліся, каб я іх "любіла". Ведаю й па савецкаму часу, калі была студэнткай на практыцы ў Вільнюсе, або ездзіла з сябрамі ў Калінінград. Мне пашанцавала тады з сябрамі - ўсе любілі гумар і паважалі беларускую мову, хоць бегла магла размаўляць толькі адна сяброўка. Сярод літоўцаў нам трэба было паказаць, што мы "свае", з таксама невялікай суседняй русіфікаванай нацыі, і што мы таксама ня "рускія". Трэба сказаць, што нам гэта дапамагло ў адносінах да нас, літоўскія хлопцы запрашалі нас азнаёміцца з горадам, цікавымі месцамі адпачыць з кактэйлем у "старым Вільнюсе", яшчэ цікавей, што мы ўсе тады размаўлялі на рускай мове як мове турыстаў у іхнай краіне, бо мы не разумелі літоўскай як і яны не разумелі беларускай. На паездках у Калінінград мы таксама размаўлялі па-беларуску, бо ў вагонах было шмат балтаў, асабліва эстонцаў. Яны размаўлялі на сваёй эстонскай, а мы, пачуўшы, пачыналі па-беларуску. Не было аніякіх праблем, калі ізноў самавольна пераходзілі на размову па-руску, яны з большым акцэнтам, разумела, але ж і мы стараліся не на чыстай рускай. Усё было цывільна, па-сяброўскі, нават сялянскія эстонкі нас студэнтаў з Менску падкармлівалі, калі самі садзіліся пасьнедаць за стол, які мы ім уступалі. Я гэта да таго, як нашая беларуская ідэнтычнасць за мяжой Беларусі паважалася на ўзроўні шчырых чалавечаскіх адносін і эмоцый. У маём прыкладзе - паказалі павагу сваёй мове, каб яе заўважылі другія, хоць на кароткі час.
0
Несцераў / адказаць
02.06.2012 / 20:00
Люстэрка напiсаў(ла) 2 чэрвеня 2012 у 19:16 Мо' белмоўны прадавец гітар працуе ўсёткі ў ВК "Зеркала"? ================= Яны пераехалі.
0
Несцераў / адказаць
02.06.2012 / 20:07
Дзяўчына напiсаў(ла) 2 чэрвеня 2012 у 19:25 О, вельмі цікава). Толькі вось ўзнікае пытанне наконт "мовазнаўцаў", якія накідваюцца на пачаткоўцаў, маўляў, лепей ты ўжо ўвогуле маўчы, чым размаўляй на "няроднай табе". =============== Гэта ўласціва больш канкрэтнаму чалавеку, чым беларускамоўным "мовазнаўцам" як такім. Памятаю, калі я пачынаў размаўляць па-шведску з адным шведам па працы, ён абураўся, маўляў, ты робіш памылкі ў граматыцы, шведская мова — вельмі складаная і лепш ты наагул не псуй мовы нашай. Такія людзі заўсёды былі і будуць. Пытанне ў тым, на колькі вы ўпартыя ў вашых мэтах.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера