Знайсці
30.05.2012 / 10:368РусŁacБел

Ліст з турмы: «А яна ўсё ж жыве!»

Я зняволены і адбываю пакаранне ў папраўчай калоніі №5 г. Івацэвічы.

29 красавіка у клубе ўстановы прайшла вечарына «Мелодыю мовы славянскай я чую». Яна была прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы. Са сцэны гучалі іх вершы і апавядалі пра іх творчы шлях і няпросты жыццёвы лёс. Больш за ўсё мяне ўразілі творы беларускіх рок-гуртоў, якіх я раней не чуў. Усё гучала ў выкананні мясцовых музыкаў. Сцэну ўпрыгожвалі рушнікі, а ўсе хлопцы былі апрануты ў нацыянальныя строі.

Хацелася б падзякаваць усім, хто браў удзел у вечарыне і асобна — мастацкаму арганізатару Алене Цыбульскай.

У зале, ад пачатку і да заканчэння засталося шмат гледачоў, нягледзячы на тое, што прымусова іх ніхто не трымаў. У позірках шматлікіх добраахвотнікаў я заўважыў надзею!

А пасля заканчэння, калі ўжо вярталіся ў барак, мяне аклікнуў знаёмы: «Жыве Беларусь!» І я ўпэўнены, што не толькі ў яго аднаго, але таксама і ў многіх іншых вязняў, неабыякавых да роднай мовы і да лёсу краіны, склалася перакананне нават тут, за калючым дротам, што яна — жыве і будзе доўга-доўга жыць.

P. S. На жаль, у зале не было Мікалая Аўтуховіча. Ён быў знаёмы з музыкамі і заўсёды марыў аб тым часе, калі яны пачнуць спяваць на роднай мове. Карыстаючыся момантам, перадаю яму прывітанне з пажаданнямі. Я ганаруся тым, што пазнаёміўся з ім. Трымайся. Усё будзе добра!

Алег К. Івацэвічы

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930