Знайсці
30.05.2012 / 08:12РусŁacБел

Нацбанк завершыць праверку Крэдэксбанка на працягу двух тыдняў

Нацыянальны банк Беларусі плануе завяршыць праверку ЗАТ «Крэдэксбанк» на працягу двух тыдняў,
паведаміла журналістам старшыня праўлення Нацыянальнага банка Надзея Ермакова.

«На працягу двух тыдняў праверка будзе завершана. Мы не думаем, што там будуць парушэнні, але праверыць трэба», — сказала Надзея Ермакова. «На праверку пойдуць толькі ў панядзелак, але мы не бачым таго, што там будуць якія-небудзь парушэнні, пра якія сказана на сайце Міністэрства ЗША. Тым больш, там размешчана інфармацыя за 2006–2010 гады, а мы сёння ўжо жывём у 2012 годзе», — адзначыла кіраўнік Нацбанка.

«Да гэтага ў нас таксама былі праверкі нейкіх парушэнняў тыпу тэхнічных, недзе работнік памыліўся або нехта інфармацыю няпоўную ўключыў,

але, ва ўсялякім разе, усю інфармацыю, якая лічылася падазронай, работнікі банка поўнасцю перадалі ў Дэпартамент фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржкантролю.
Якіх-небудзь праблемных пытанняў не выяўлена», — сказала Надзея Ермакова.

Надзея Ермакова лічыць неабгрунтаванымі прэтэнзіі Мінфіна ЗША да беларускага банка. Іх яна тлумачыць стаўленнем ЗША да Беларусі. «Калі нас не змаглі ўзяць з аднаго боку, то хочуць узяць з іншага.

Вядома, перакрыць кісларод праз фінансавую сістэму — гэта самы просты варыянт, але ён не карэктны, ні адна грамадская сусветная арганізацыя не падтрымае такі парадак»,
— сказала кіраўнік Нацбанка.

Пры гэтым Надзея Ермакова адзначыла, што Крэдэксбанк не мае цяжкасцей з работай у сувязі з сітуацыяй, якая склалася. Разам з тым, пад пагрозай імідж банка.-

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930