Даслаць навіну
Знайсці
29.05.2012 / 10:01 1

«Белгазпрамбанк» уводзіць абмежаванне на аперацыі па пластыкавых картках у ЗША

Для мінімізацыі рызыкі ўчынення махлярскіх аперацый 1 чэрвеня 2012 года ААТ «Белгазпрамбанк» уводзіць абмежаванне на аперацыі па банкаўскіх пластыкавых картках на тэрыторыі ЗША.

Як растлумачылі ў «Белгазпрамбанку», гэта мера абумоўлена адсутнасцю падтрымкі абслугоўвання картак з мікрачыпам прадпрыемствамі гандлю і сэрвісу ў ЗША, што не забяспечвае дастатковую абарону ад прыёму падробленых, а таксама выкрадзеных або згубленых картак.

У «Белгазпрамбанку» звяртаюць увагу, што вышэйзгаданае абмежаванне не распаўсюджваецца на аперацыі па банкаўскіх пластыкавых картках, якія ажыццяўляюцца ў інтэрнэт-магазінах, зарэгістраваных у ЗША. Абмежаванне ўстанаўліваецца толькі ў дачыненні да аперацый, якія ажыццяўляюцца з фізічнай прысутнасцю пластыкавай карткі ў прыстасаваннях (напрыклад, зняцце наяўных грошай у банкамаце, аплата тавараў і паслуг праз плацежны тэрмінал), фізічна размешчаных на тэрыторыі ЗША.

«Белгазпрамбанк» таксама паведамляе, што на падставе звароту кліента банк можа зняць вышэйзгаданае абмежаванне на перыяд знаходжання кліента ў ЗША. Для гэтага неабходна звярнуцца ў службу падтрымкі трымальнікаў пластыкавых картак банка ці яго падраздзяленне па месцы адкрыцця карт-рахунку і паведаміць пра перыяд запланаванага выкарыстання пластыкавай карткі на тэрыторыі ЗША.

БелаПАН

0
валацуга / адказаць
29.05.2012 / 10:11
Трымальнікам картак трэба самім быць разумнейшымі. Галоўная небяспека не ў ЗША - абсалютна ў любой краіне можна пацярпець, калі расплачвацца карткай у "блашыных" месцах. Для дробных магазінчыкаў і неахайных кавярняў трымайце наяўныя.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31