Знайсці
14.05.2012 / 04:1612РусŁacБел

Найбуйнейшы ў краіне гандлёва-забаўляльны комплекс «Замак» запрацуе 3 ліпеня

Там адкрыюць казіно, стрыптыз-клуб і лядовую пляцоўку.

Падыходзіць да завяршэння будаўніцтва найбуйнейшага ў краіне шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага цэнтра, які размешчаны на праспекце Пераможцаў у сталіцы. У інтэрв’ю «Мінскаму кур’еру» кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Уладзімір Кухараў паведаміў, што ўвесці першы пускавы комплекс (каля 100 тысяч кв.м) плануецца да Дня незалежнасці — 3 ліпеня.

Як сказана на сайце «Кароны» («Замак» будуе «Тытунь-Інвест»), інтэр’еры комплексу выкананыя ў выглядзе сярэднявечнай гандлёвай вуліцы з месцамі для адпачынку наведнікаў, абсталяванай дэкаратыўнымі зялёнымі насаджэннямі, свяцільнямі, фантанамі і вадзянымі каскадамі рознай велічыні.

На першым паверсе ГЗК размесціцца гіпермаркет плошчай больш за 6 тыс. кв.м, а таксама «Карона — Тэхна» плошчай больш за 3 тыс. кв. м. На другім і трэцім паверхах з’явяцца крамы вядомых брэндаў: Calvin Klein, Benetton, Marc O’Polo, DIM, Motivi, Olsen і інш. Тут жа адкрыюць крамы сувеніраў, парфумерыі і касметыкі, тавараў для дзяцей, нэйл-бар, кавярні, аддзяленні банкаў, салон прыгажосці.

На чацвёртым паверсе будзе забаўляльны комплекс: з начным клубам, шматлікімі рэстаранамі, залай гульнявых аўтаматаў і нават лядовай пляцоўкай.
Таксама забудоўшчык шукае арандатараў для адкрыцця казіно (зала на 551 кв.м), стрыптыз-клуба (320 кв.м) і мультыплексу на 3 залы па 250 месцаў. На думку спецыялістаў, мэтавая аўдыторыя новага ГЗК — усе жыхары Мінска, што працуюць, а таксама госці горада.

Яшчэ адзін буйны гандлёва-забаўляльны цэнтр («Карона-Уручча») у дадзены момант актыўна будуюць у раёне перасячэння пр. Незалежнасці і МКАД, недалёка ад «карабліка» — навучальнага корпуса БНТУ.

realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930