Знайсці
12.05.2012 / 15:292РусŁacБел

Азаранка выйшла ў фінал тэніснага турніру ў Мадрыдзе

У гэтым сезоне яна правяла 36 сустрэч, у якіх атрымала 34 перамогі і зведала два паражэнні

Вікторыя Азаранка выйшла ў фінал буйнога тэніснага турніру ў Мадрыдзе.

12 мая першая ракетка свету за 1 гадзіну 19 хвілін абыграла польку Агнешку Радваньску (3) — 6:2, 6:4. Лік асабістых паядынкаў стаў 11:3 на карысць Азаранкі.

У гэтым сезоне саперніцы сустракаліся ўжо шэсць разоў, і беларуска нязменна станавілася пераможніцай.

У вырашальным матчы Азаранка сустрэнецца або з амерыканкай Серэнай Уільямс (9), або з чэшкай Лючыяй Градзецкай (105).

У гэтым сезоне Азаранка правяла 36 сустрэч, у якіх атрымала 34 перамогі і зведала два паражэнні (стартавая серыя — 26:0). Спартсменка выйграла чатыры турніры (у Сіднеі, Досе, Індыян-Уэлсе, а таксама адкрыты чэмпіянат Аўстраліі).

Год таму Азаранка таксама дайшла да фіналу спаборніцтваў у Мадрыдзе, у якім саступіла чэшцы Петры Квітавай.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930