Знайсці
11.05.2012 / 20:31РусŁacБел

З пачатку месяца цэны выраслі на 0,6%

Найбольш падаражэла капуста (11%), а патаннела - бульба (1,2%).

На 0,6% выраслі ў Беларусі спажывецкія цэны з 1 па 8 мая, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Найбольшы прырост цэн з пачатку месяца адзначаны на капусту свежую (10,8%), масла (4,3%), ялавічыну бескасцёвую, хлеб і хлебабулачныя вырабы (2,8%), гарэлку, малако і малочныя прадукты (2,4%), напоі безалкагольныя (1,3%), ялавічыну і свініну (акрамя бескасцёвага мяса), піва, рыбу марожаную, каўбасу паўвэнджаную, паўфабрыкаты з мяса птушкі, печыва, сокі фруктовыя і ягадныя (0,6—1,2%), тканіну (0,8%), абутак (0,4%), посуд (0,3%), санаторна-аздараўленчыя паслугі, паслугі культуры (1,2%), бытавыя паслугі (1%).

Патаннелі бульба (1,2%), морква (1%), селядзец салёны (0,8%), яблыкі (0,7%), бурак (0,6%), яйкі курыныя (0,4%), грэчка (0,3%), цыбуля рэпчатая (0,2%), проса (0,1%).

За студзень—красавік кошты выраслі на 6,8%, з улікам першага тыдня мая — на 7,4%. Урад разлічвае ўтрымаць гадавую інфляцыю на ўзроўні 19—22%.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930