Знайсці
11.05.2012 / 10:534РусŁacБел

За аднапакаёўку ў новым квартале «Зялёныя Горкі» (Сенніца) просяць $31 тыс.

У сакавіку група кампаній «А-100 Дэвелапмент» абвясціла пра новую прапанову на рынку нерухомасці.

Квартал атрымаў назву «Зялёныя Горкі» і размесціцца ў аграгарадку Сенніца. У прэс-рэлізе паведамляецца, што ў наступны панядзелак з пакупнікамі пачнуць заключаць дамовы. Абвешчаны і кошт жылля.

Да продажу прапануюцца аднапакаёўкі (агульнай плошчай 37 і 40 кв. м) па 850 даляраў за метр, а таксама двухпакаёўкі (61 кв. м) за 810 даляраў за «квадрат». Самая танная кватэра з невялікім метражом каштуе 31,4 тыс. даляраў. Продажы вядуцца праз рэалізацыю жыллёвых аблігацый.

Цяпер, праінфармавалі ў «А-100», вядуцца працы над будаўніцтвам гандлёвага цэнтра і двух жылых дамоў. Адзін з іх здадуць у першым квартале 2013 года.

Усяго ў складзе новага квартала будзе чатыры шматкватэрныя панельныя дамы (тры 10-павярховыя і адзін 19-павярховы), а таксама прадуктовы супермаркет на 2,4 тысячы квадратных метраў з паркоўкай на 70 машына-месцаў. Каля жылых дамоў прадугледжаныя гасцявыя паркоўкі на 370 машына-месцаў.

realt.onliner.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930