Знайсці
03.05.2012 / 14:22РусŁacБел

Стаўка рэфінансавання будзе зніжацца

У першай палове мая Нацыянальны банк Беларусі плануе разгледзець пытанне аб чарговым зніжэнні стаўкі рэфінансавання. Пра гэта паведаміла журналістам кіраўнік Нацбанка Надзея Ермакова 3 мая ў Мінску.

«У першай палове мая ў нас будзе свежая статыстыка. Мы паглядзім звесткі па інфляцыі. Думаю, у першай дэкадзе мая будзе адпаведны разлік (па зніжэнні стаўкі. — БелаПАН.), — сказала яна. — Мы будзем дакладна ісці за інфляцыяй і не будзем затрымліваць зніжэнне стаўкі».

Ермакова адзначыла, што калі інфляцыя ў красавіку не перавысіла 2%, зніжэнне стаўкі рэфінансавання складзе 2 працэнтныя пункты (з цяперашніх 36 да 34% гадавых).

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера