Знайсці
26.04.2012 / 20:471РусŁacБел

S&P палепшыла прагноз па рэйтынгах чатырох беларускіх банкаў да «стабільнага»

Служба крэдытных рэйтынгаў агенцтва Standard & Poor’s змяніла прагноз па рэйтынгах ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк», ААТ «Белзнешэканамбанк», ААТ «БПС-Ашчадбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк» з «негатыўнага» на «стабільны». Адначасова пацверджаны доўгатэрміновы рэйтынг «B-" і кароткатэрміновы рэйтынг «С», раней прысвоеныя ўсім чатыром банкам, гаворыцца ў паведамленні агенцтва.

Рэйтынгавыя дзеянні адбыліся за аналагічным рэйтынгавым дзеяннем у дачыненні да Беларусі (прагноз па рэйтынгах краіны зменены з «негатыўнага» на «стабільны» з прычыны паляпшэння эканамічных паказчыкаў і ліквіднасці; рэйтынгі «В-/С» пацверджаны).

«Змена прагнозу па рэйтынгах чатырох банкаў адлюстроўвае наша меркаванне аб тым, што цяжкасці з прыцягненнем кароткатэрміновага знешняга фінансавання ў беларускую сістэму дзяржаўных фінансаў істотна паменшыліся дзякуючы новым крыніцам фінансавання і прытоку капіталу, найперш з Расіі. Мы адзначаем, што беларуская эканоміка дэманструе прыкметы стабілізацыі ў сувязі з лібералізацыяй валютнага курсу, са зніжэннем інфляцыі і з вяртаннем дэпазітаў у банкаўскую сістэму. Аднак сур’ёзныя дысбалансы ў эканоміцы Беларусі негатыўна адбіваюцца на якасці актываў і ліквіднасці банкаў гэтай краіны. Мы лічым, што ў 2012 і 2013 гг. беларускія банкі будуць адчуваць рызыку далейшага пагаршэння сітуацыі ў гэтых галінах», — адзначылі ў агенцтве.

«Далейшыя рэйтынгавыя дзеянні ў дачыненні да чатырох банкаў могуць быць абумоўлены зменамі суверэнных рэйтынгаў па абавязацельствах у замежнай валюце Беларусі або нашай ацэнкі рызыкі пераводу і канверсавання валюты для беларускіх несуверэнных пазычальнікаў», — удакладнілі ў Standard & Poor’s.

Аляксей Арэшка, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930