Беларуская цырульніца заваявала золата Еўропы ў самай стылёвай намінацыі
Прадстаўніца зборнай каманды Беларусі па цырульніцкаму майстэрству Дар’я Дубровіна заваявала ў Вене залаты медаль чэмпіянатуАб гэтым паведаміў дырэктар Беларускай асацыяцыі цырульнікаў і касметолагаў, генеральны прадстаўнік Беларусі ў Сусветнай арганізацыі цырульнікаў Канстанцін Вайцяхоўскі.Еўропы-2012 у самай стыльнай мужчынскай намінацыі Ful fashion look.
«Дар’я стала залатой медалісткай Еўропы, даказаўшы ўсім, што званне чэмпіёна свету, якое яна заваявала ў 2011 годзе ў Мілане, дасталася ёй не выпадкова.
Гэта не проста шанцаванне, а заслуга за карпатлівую працу», — падкрэсліў дырэктар асацыяцыі.
У мінулым годзе Дар’я Дубровіна стала залатым прызёрам чэмпіянату свету па цырульніцкаму майстэрству таксама ў мужчынскай моднай катэгорыі Full fashion look. «У гэтай намінацыі мацнейшымі лічацца італьянскія майстры, аднак беларуска, выпускніца вучэбнага цэнтра С.Вайцяхоўскага, змагла апярэдзіць знакамітых італьянцаў і дабавіць залатую ўзнагароду ў скарбонку беларускай зборнай», — адзначыў Канстанцін Вайцяхоўскі.
Цяпер нацыянальная зборная каманда рыхтуецца да ўдзелу ў чэмпіянаце краін Усходняй Еўропы па цырульніцкаму майстэрству, які пройдзе 18–20 мая ўСанкт-Пецярбургу .
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Жыхар Рыгі паехаў у камандзіроўку ў Беларусь і знік
 2
Уступіла ў сілу забарона на захоўванне дронаў
 1
У цэнтры Мінска прайшоў Крыжовы шлях ФОТАРЭПАРТАЖ
 1
Махляры сабралі персанальныя звесткі тысяч беларусаў замежжа. Як так атрымалася і прычым тут пашпарт Новай Беларусі?
 5
Венесуэльская апазіцыя хацела зарэгістраваць кандыдата на прэзідэнцкіх выбарах, але не змагла залагініцца на сайце ЦВК
Таямніца «людзей у сінім» на канцэрце ў «Крокусе» канчаткова высветлілася. Гэта дакладна не фээсбэшнікі
 10
У Мінску затрымалі гісторыка царквы Іллю Вішнеўскага
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера