Знайсці
10.03.2012 / 18:283РусŁacБел

Біятлон. Домрачава выцягнула жаночую эстафету на чацвёртае месца

На чэмпіянаце свету беларуская біятланістка прыняла эстафету восьмай, а фінішавала ў прыступцы за п'едэсталам.

На чэмпіянаце свету па біятлоне ў жаночай эстафетнай гонцы зборная Беларусі стала чацвёртай. Лідарка каманды Дар'я Домрачава прыняла эстафету восьмай і, ні разу не прамахнуўшыся, фінішавала ў прыступцы за п'едэсталам.

Першай стала зборная Германіі (1:09:33; 1 штрафное кола + 10 дадатковых патронаў), другое месца за камандай Францыі (адставанне +28,5 секунд; 0+7). Трэцяя - зборная Нарвегіі (+39,5; 0+12).

Нарэшце, зборная Беларусі выкарыстала 6 дадатковых патронаў і адстала ад пераможцаў на 41,2 секунды.

Склад беларускай зборнай - Надзея Скардзіна, Настасся Дубарэзава, Людміла Калінчык і Дар'я Домрачава.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930