Знайсці
21.02.2012 / 15:373РусŁacБел

Упершыню ў Беларусі пацыенту адначасова перасадзілі донарскія сэрца і нырку

У РНПЦ «Кардыялогія» ўпершыню ў Беларусі пацыенту адначасова перасадзілі донарскія сэрца і нырку, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Аперацыя, якую праводзілі дзве брыгады хірургаў, доўжылася 11 гадзін. Кардыяхірургі перасадзілі 30-гадоваму мужчыну сэрца, затым спецыялісты РНПЦ трансплантацыі органаў і тканак выканалі перасадку ныркі.

На падрыхтоўку да аперацыі, у прыватнасці на пошукі донара, спатрэбіўся прыкладна год. У прэс-службе растлумачылі, што пры трансплантацыі дзвюх і больш органаў патрабуецца больш жорсткі адбор у параўнанні з тым, калі трэба падабраць адзін орган.

Да трансплантацыі пацыент знаходзіўся на гемадыялізе (штучная ачышчэнне крыві), які ён праходзіў тройчы на тыдзень. Зараз стан пацыента стабільны.

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, па колькасці трансплантацый органаў Беларусь знаходзіцца на першым месцы ў СНД. У 2011 годзе ў краіне была праведзена 241 такая аперацыя, у тым ліку 22 перасадкі сэрца.

У Беларусі запланавана комплексная перасадка сэрца і печані адначасова, а таксама комплексу сэрца-лёгкія.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930