Знайсці
22.02.2012 / 16:17РусŁacБел

Чыконе атакуе каралеўскі палац

«М.Ы.» — стужка спявачкі Мадонны пра закаханага караля

М.Ы. Верым у каханне (W.E.)

Вялікабрытанія, 2011, каляровы, 115 хв.

Рэжысёрка: спявачка Мадонна

Ролі выконваюць: Эбі Корніш, Андрэа Райзбара, Оскар Айсаак, Джэймс д’Арсі, Рычард Койл, Джэймс Фокс

Жанр: Меладрама

Адзнака: 3,5 (з 10)


Кароль Вялікабрытаніі Эдуард VIII і амерыканка Уоліс Сімпсан пабраліся шлюбам насуперак традыцыям і грамадзкаму меркаванню. Супрацоўніца «Сотбіс» Уоліс, названая ў гонар знакамітай амерыканкі, зачараваная гісторыяй рамантычнае пары. Уоліс Сімпсан, дзеля якой кароль выракся стальца, дапаможа гераіне ў цяжкой сямейнай сітуацыі…

Фільм паставіла Луіза Вераніка Чыконе, вядомая публіцы, як спявачка Мадонна.
Амерыканская поп-зорка расказала пра лёс суайчынніцы, якая таксама была чужаніцай на Брытанскіх выспах. Карціна спрачаецца з нядаўняю стужкай «Кароль гаворыць», дзе Эдуард VIII і Уоліс Сімпсан — легкадумныя геданісты.
Рэжысёрка падрэслівае, што жанчына, якая трапляе ў казку, сама губляе прыватнае жыццё й становіцца аб’ектам пагарды.

Стужка спявачкі атрымалася халаднавата-грувасткай, з процьмай размыта-дзёрганых кадраў — і фальшываю каралеўскаю бутафорыяй. Але музычныя нумары й наіўная сучасная гісторыя — з закаханым рускім ахоўнікам — фільм ажыўляюць. Колішняя поп-скандалістка сцвярджае права жанчыны на простае сямейнае шчасце — і дзіця пад сэрцам.

Андрэй Расінскі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера