Знайсці
17.02.2012 / 13:33РусŁacБел

У выхадныя дні сіноптыкі прагназуюць снег, месцамі завіруху

Прагноз надвор’я на 18–20 лютага.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 18 лютага, у Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. Па Гродзенскай, Брэсцкай, месцамі Мінскай абласцях снег, слабая мяцеліца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 10–16°С, ва ўсходніх раёнах месцамі да 17–22°С марозу; днём мінус 5–11°С, па захадзе ноччу 4–9°С ніжэй за нуль, днём 0 — мінус 4°С.

У Мінску ў суботу пахмурна з праясненнямі, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, імжа. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра: ноччу мінус 13–15°С; днём 7–9°С марозу.

19 лютага сіноптыкі прагназуюць па краіне пахмурнае з праясненнямі надвор’е. Пераважна па заходняй палове снег, днём месцамі мяцеліца, снежныя заносы, па Брэсцкай вобласці мокры снег, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 5–10 м/с, днём месцамі парывы да 15–18 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу мінус 10–17°С, па ўсходзе пры праясненнях да 18–20°С марозу, днём 1–6°С ніжэй за нуль; па захадзе ноччу мінус 4–9°С, днём 0 — плюс 2°С.

20 лютага пахмурна з праясненнямі. Часам снег, мокры снег, месцамі мяцеліца. Вецер паўднёвы з пераходам на заходні 5–10 м/с, парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра:

ноччу 0 — мінус 7°С, па ўсходзе да 10°С ніжэй за нуль; днём мінус 5 — плюс 1°С.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930