Знайсці
16.02.2012 / 21:044РусŁacБел

У Беларусі адзін доктар-гастраэнтэролаг абслугоўвае 200—300 тыс. чалавек

У Беларусі «нізкая забяспечанасць урачамі-гастраэнтэролагамі», паведаміла галоўны пазаштатны гастраэнтэролаг Міністэрства аховы здароўя Юлія Гаргун 16 лютага на нарадзе па выніках працы гастраэнтэралагічнай службы Беларусі.

Хаця, паводле яе слоў, нарматыў Міністэрства аховы здароўя па аказанні спецыялізаванай дапамогі насельніцтву (0,003 на тысячу насельніцтва) у краіне выконваецца, адзін гастраэнтэролаг абслугоўвае 200–300 тыс. чалавек. У

Беларусі практыкуе 91 гастраэнтэролаг, а ўсяго з улікам выкладчыкаў такіх спецыялістаў 104. Адзін амбулаторны гастраэнтэролаг «выконвае досыць вялікую нагрузку»,
адзначыла Гаргун.

Па колькасці ўрачў-гастраэнтэролагаў на 100 тыс. насельніцтва Беларусь значна ўступае шэрагу еўрапейскіх краін, падкрэсліла спецыяліст. Так, у Аўстрыі на 100 тыс. жыхароў прыходзіцца 3 гастраэнтэролагі, у Балгарыі — 3,8, у Францыі — 5, у Іспаніі — 4, Грэцыі — 3,99, Швецыі — 1,9, а ў Беларусі — 0,96.

У выніку асноўная частка гастраэнтэралагічных дыягназаў у Беларусі ўстанаўліваецца не ўрачамі-гастраэнтэролагамі, а тэрапеўтамі. Тым часам іх кваліфікацыя ў гэтай сферы ў шэрагу выпадкаў недастатковая, адзначыла галоўны пазаштатны гастраэнтэролаг Міністэрства аховы здароўя.

У Беларусі ўзровень захворвання органаў стрававання на працягу апошніх гадоў застаецца стабільным. У 2011 годзе ён склаў 1.937 выпадкаў на 100 тыс. насельніцтва. Рост смяротнасці ад хвароб стрававання назіраецца з 2003 года. У 2011 годзе ён склаў 5.633 чалавекі супраць 5.242 у 2010 годзе.

Алена Спасюк, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930