Знайсці
16.02.2012 / 13:071РусŁacБел

У пятніцу ноччу ў некаторых раёнах Беларусі пахаладае да 26°С

Прагноз надвор’я на 17–19 лютага.

Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у бліжэйшыя суткі, 17 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём па захадзе Брэсцкай і Гродзенскай абласцей невялікі снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, месцамі да 23–26°С марозу, днём ад мінус 4°С па захадзе да мінус 12°С па ўсходзе краіны.

У Мінску ў пятніцу невялікая воблачнасць, без істотных ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман, шэрань. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер ноччу слабы, днём паўднёвы 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 19–21°С, днём 7–9°С ніжэй за нуль.

18 лютага сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 10–17°С,

па ўсходзе мінус 18–23°С, днём 5–12°С марозу; па захадзе краіны ноччу мінус 4–9°С, днём 0 — мінус 4°С.

19 лютага чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі снег, месцамі мяцеліца, снежныя заносы; па паўднёвым захадзе мокры снег, слабы галалёд. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні 5–10 м/с, днём па паўночным захадзе парывы да 15–18 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 8–15°С, па ўсходзе пры праясненнях мінус 16–20°С, па захадзе 3–7°С ніжэй за нуль; днём ад мінус 6°С па ўсходзе да плюс 2°С па захадзе краіны.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930