Даслаць навіну
Знайсці
14.02.2012 / 10:11

Беларускі тыдзень моды перанесены на канец красавіка

Арганізатары Belarus Fashion Week Fall-Winter 2012/2013 перанеслі мерапрыемства на 24–29 красавіка. Раней планавалася правесці «модны тыдзень» 3–8 красавіка.

Як паведаміла кіраўнік BFW Яніна Ганчарова, перанос даты звязаны з выбарам новага месца правядзення Тыдня моды, які ўпершыню адбудзецца ў сталічным Палацы мастацтва.

Як патлумачыла Ганчарова, у пачатку красавіка ў Палацы мастацтва будзе праходзіць выстава і правядзенне BFW у гэтыя дні немагчыма. Пазней яна разам з некалькімі беларускімі дызайнерамі будзе браць удзел у Aurora fashion week (Санкт-Пецярбург) і ў Польскім тыдні моды. Беларускі тыдзень моды можна было перанесці толькі на 24–29 красавіка, падкрэсліла кіраўнік BFW.

«Калі паўстала пытанне аб пераносе пляцоўкі, мы разглядалі шмат памяшканняў — тралейбуснае дэпо, аэрапорт, завод „Гарызонт“, камвольны камбінат, „Беларусьфільм“.

Мы глядзелі вялікія пляцоўкі, але Палац мастацтва падышоў лепш за ўсё», — зазначыла Ганчарова.

Як і мінулай восенню, у новым сезоне арганізатары BFW не змаглі знайсці генеральнага партнёра мерапрыемства, аднак ім удалося знайсці спонсараў для некаторых дызайнераў, каб яны маглі аплаціць расходы на стварэнне калекцыі і арганізацыю паказу.

Гэтай вясной у межах BFW адбудзецца апрабаваны ў мінулым сезоне конкурс маладых дызайнераў New names, які на гэты раз будзе праводзіцца не толькі для дызайнераў адзення, але і для стваральнікаў аўтарскага абутку і аксесуараў. Зараз арганізатары шукаюць партнёраў сярод кампаній, якія змогуць прадаставіць прызы пераможцам — стажыроўку на прадпрыемствах.

Апрача таго, падчас Тыдня моды будзе арганізаваны першы конкурс сярод беларускіх fashion-блогераў. Усім, хто жадае узяць у ім удзел, неабходна з 13 лютага да 8 сакавіка адправіць заяўку на электронны адрас blog@bfw.by. У лісце трэба ўказаць прозвішча, імя, імя па-бацьку, адрас блога, веб-старонкі або спасылкі на артыкулы. Пераможца атрымае магчымасць узяць эксклюзіўнае інтэрв’ю ў вядомага замежнага дзеяча моднай індустрыі.

Анастасія Салановіч, БелаПАН

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31