Знайсці
10.02.2012 / 13:061РусŁacБел

У суботу-нядзелю апошнія вялікія маразы

З пачатку наступнага тыдня маразы пачнуць паступова слабець.

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 11 лютага, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 22–29°С, месцамі да 30–32°С; максімальная днём 12–18°С марозу, па ўсходзе да мінус 20°С.

У Мінску ў суботу чакаецца пераменная воблачнасць, без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра:

мінімальная ноччу мінус 23–25°С; максімальная днём 15–17°С.

12 лютага сіноптыкі прагназуюць па краіне пераменную воблачнасць. Пераважна без ападкаў, месцамі шэрань, на дарогах галалёдзіца. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёва-заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу мінус 20–27°С, па ўсходзе да 28–32°С; максімальная днём мінус 8–15°С, па ўсходзе 16–18°С марозу.

Затым маразы пачнуць паступова слабець.
13 лютага прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі, пераважна па паўночным захадзе, кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу ад мінус 13°С па паўночным захадзе да 27°С па паўднёвым усходзе краіны; максімальная днём мінус 6–13°С, па ўсходзе да 15°С марозу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930