Знайсці
08.02.2012 / 09:37РусŁacБел

Небяспека зімовага траўматызму

У Мінску зімовыя траўмы ў захворваннях займаюць 2-е месца.

У Мінску зімовыя траўмы ў структуры захворвання займаюць другое месца (каля 10% выпадкаў). Пры гэтым вулічны траўматызм у зімовы сезон узрастае больш чым удвая.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі 7 лютага паведаміў старшы навуковы супрацоўнік Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра траўматалогіі і артапедыі Аляксандр Мухля.

Паводле яго слоў, падзенне на вуліцы з-за галалёду можа прывесці да сур’ёзных траўм і нават да шпіталізацыі. Паводле слоў спецыяліста,

зімовы траўматызм дае да 15% захворвання з часовай стратай працаздольнасці і да 20% — атрыманне інваліднасці.

З-за галалёду на праезнай частцы дарожна-транспартны траўматызм павялічваецца з 1% да 3%. «Пры гэтым ён не толькі становіцца больш частым, але і больш цяжкім», — зазначыў спецыяліст.

Паводле яго інфармацыі, часцей за ўсё ў зімовы час сярод траўм пераважаюць пераломы костак (каля 15%). Пацярпелыя пераважна знаходзяцца ў працаздольным узросце (каля 60%), дзеці да 15 гадоў складаюць 2%, асобы, якім за 60, — 38%.

Мухля зазначыў, што ў сярэднім за тыдзень у цэнтр звяртаюцца з галалёднымі траўмамі 40–50 чалавек, аднак шпіталізуюцца з траўмамі, якія вымагаюць аперацыйнага ўмяшання, 1–2 чалавекі. З пачатку гэтага года шпіталізавана прыкладна 10 чалавек.

Марына Носава, БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930