Знайсці
07.02.2012 / 14:09РусŁacБел

У найбліжэйшыя суткі характар надвор'я не зменіцца

У ноч на пятніцу -- да мінус 30°С.

Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 8 лютага, чакаецца воблачна з праясненнямі. Месцамі невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 14–19°С, пры праясненнях да 20–24°С, днём 10–17°С марозу.

У Мінску ў сераду воблачна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём невялікі снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер няўстойлівы 2–7 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 16–18°С, днём 12–14°С ніжэй за нуль.

9 лютага сіноптыкі прагназуюць воблачнае з праясненнямі надвор’е. Ноччу месцамі невялікі снег, днём пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер усходняй чвэрці 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 15–22°С, па паўночным усходзе пры праясненнях да 23–26°С марозу;

днём мінус 10–17°С, па паўночным усходзе да 20°С.

10 лютага чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўночна-ўсходні, паўночны 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 20–25°С, месцамі да 27–30°С; днём 13–20°С марозу.

БелаПАН

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930