Знайсці
06.02.2012 / 09:393РусŁacБел

Маразы да мінус 30 пратрымаюцца яшчэ тыдзень

Сіноптыкі зноў перагледзелі прагнозы ў бок пагаршэння.

На мінулым тыдні метэаролагі чакалі, што зіма трохі адпусціць свае абцугі пасля выхадных. Анягож!

У чацвер ізноў чакаецца да мінус 25, а ў нядзелю — і ўсе 30!

Тэмпература паветра ў чацвер, пятніцу і суботу на мінулым тыдні апускалася на ўсходзе да 34 градусаў, а ў цэнтры да мінус 29 градусаў. Гэта былі нахаладнейшыя дні гэтай зімы.

Такой халоднай зімы не было ў Беларусі ад 1986 года.
Тады на большай частцы краіны вымерзлі сады. Тое самае здарыцца і зараз. Асабліва цяжка дрэвам тое, што мароз хапіў у лютым, пад канец зімы. Снежаньскія маразы сады трываюць лепей.

Такія марозы ствараюць надзвычайную сітуацыю і для тэхнікі:
пры мінус 30 можа не заводзіцца аўтатранспарт, узрастае да крытычнай нагрузка на лініі электраперадачы і цеплатрасы.

Міністэрства аховы здароўя рэкамендавала спыніць заняткі ў тых школах, дзе дзецям далёка дабірацца. У садках дзяцей перасталі выводзіць на прагулкі.

Лютаўскія маразы апанавалі не толькі Беларусь, а цэлую Еўропу. Гэта арктычны антыцыклон споўз і затрымаўся над нашым кантынентам.

Украіна прыпыніла экспарт электраэнэргіі ў Беларусь: лютыя маразы прывялі да рэзкага росту спажывання электрычнасці ў нашых суседзяў.
На шчасце, вялікіх збояў у падачы цяпла і энэргіі пакуль нідзе не фіксуецца. Камунальная гаспадарка пакуль выдатна вытрымлівае экстрэмальныя ўмовы працы.

Пры моцным марозе малым дзецям няможна гуляць больш за 10–20 хвілін.
Трэба расціраць ім нос і шчокі, каб не было абмаражэння.

Вопратка мусіць быць шматслойнай і свабоднай, каб між слаямі трымалася цёплае паветра. Найлепш саграе цёплае піццё, але не варта піць жэжкае перад выхадам на двор, каб не распарыцца.

Самая частая праблема з аўтамабілямі ў мароз — разрадка акумулятара.
Аднак і летняе дызпаліва, і зношаныя свечы запальвання, і неадпаведная тэмпературам аліва таксама могуць стаць прычынай праблемаў як у бензінавых, так і дызельных аўтамабілях. Варта ведаць, што пры такіх нізкіх тэмпературах знос рухавіка максімальны. Таму паездкі варта абмежаваць не толькі з меркаванняў бяспекі, але і дзеля эканоміі.

Існуе пагроза жыццю бяздомных грамадзян, а таксама тых вяскоўцаў, хто жыве ў халодных хатах.

У розных краінах Усходняй Еўропы замёрзла 163 асобы. Па Беларусі такіх звестак няма: ахвяры ёсць і ў нас, але асобны ўлік у нашай краіне не вядзецца.

Хто можа, пакідайце дзверы пад’ездаў незамкнёнымі. Калі бачыце п’яных на вуліцах, адразу выклікайце да іх «хуткую дапамогу».

Сяргей Гезгала

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930