Знайсці
03.02.2012 / 21:363РусŁacБел

БАТЭ пачне чэмпіянат гульнёй з «Мінскам», «Дынама» згуляе з «Гомелем»

Звярстаны каляндар чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе.

Сёння ў Доме футбола, на выканкаме БФФ, прайшло лёсаванне чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Нагадаем, што пасля таго, як мінскі «Партызан» адмовіўся ад удзелу, выканкам прыняў рашэнне, што ў мужчынскім першынстве вышэйшай лігі возьмуць удзел 11 клубаў, якія згуляюць, як і ў 2010 і 2011 г., у тры колы. Толькі цяпер будзе 30 тураў, замест 33.

Раз колькасць удзельнікаў няцотная, то адна з камандаў будзе прапускаць тур.

22-і чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе пачнецца 24–25 сакавіка.

У І туры згуляюць: «Мінск» — БАТЭ, «Гомель» — «Дынама» Мінск, «Нафтан» — «Шахцёр», «Славія» — «Нёман», «Белшына» — Брэст». Жодзінскае «Тарпеда» першы тур прапускае.

У ІІ туры, 31 сакавіка, згуляюць: БАТЭ — «Белшына», «Нёман» — «Мінск», «Дынама» Мінск — «Славія», «Шахцёр» — «Гомель», «Тарпеда» — «Нафтан». «Брэст» тур прапусціць.

БАТЭ і мінскае «Дынама» дзве гульні правядуць у Мінску (20 ці 21 красавіка, 22 ці 23 верасня), адну ў Барысаве (1 ліпеня). Два гады запар лёсаванне адпраўляла дзве гульні ў Барысаў.

Матчы 2-га кола пачнуцца 24–25 мая, трэцяга кола — 1–2 верасня. У другой палове ліпеня — першай дэкадзе жніўня ў чэмпіянаце будзе ўзяты тайм-аут
з прычыны удзелу алімпійскай футбольнай зборнай у 30-х Гульнях у Лондане. Апошні, 33-ты, тур пройдзе 25 лістапада. У Барысаве згуляюць БАТЭ і «Шахцёр». Мінскае «Дынама» ў гэтым туры гуляць не будзе.

Ніводная з камандаў наўпрост не пакіне вышэйшую лігу.
Каманда, што зойме апошняе, 11-е месца, будзе гуляць у канцы года ў стыкавых матчах з 2-й камандай першай лігі.

Увесь каляндар

Футбольны сезон пачнецца 6 сакавіка матчам на Суперкубак краіны паміж БАТЭ і «Гомелем» — дзеючым чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка.

***

Чэмпіёны Беларусі па футболе:

БАТЭ — 8-разовы чэмпіён краіны: 1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010, 2011.

«Дынама» Мінск — 7-разовы чэмпіён: 1992, 1993-вясна, 1993/1994, 1994/1995, 1995, 1997, 2004.

«Славія» — 1996 (як МВКЦ), 2000.

«Дняпро-Трансмаш» — 1998.

«Белшына» — 2001.

«Гомель» — 2003.

«Шахцёр» — 2005.

Апошнія шэсць гадоў бясменным чэмпіёнам у нас барысаўскі БАТЭ.

***

У жаночым першынстве ў вышэйшай лізе возьмуць удзел 10 камандаў. Турнір будзе праведзены ў тры колы.

У стартавым туры сустрэнуцца наступныя пары каманд: Маладзечна — Вікторыя (Воранава), Зорка-БДУ (Мінск) — Вікторыя-86 (Брэст), СДЮШАР-8 (Гомель) — Надзея-СЛДЮШАР-7 (Магілёў), Універсітэт (Віцебск) — Мінск,

Бабруйчанка (Бабруйск) — Ніва-Белкард (Гродна).

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930