Знайсці
02.02.2012 / 16:382РусŁacБел

У моцныя маразы людзям з праблемамі сэрца і сасудаў пажадана не выходзіць з дому

Кардыёлагі заклікаюць мінчукоў з хваробамі сэрца і сасудаў у моцныя маразы заставацца дома, каб пазбегнуць прыступу стэнакардыі (кіслароднай недастатковасці).

— Пры тэмпературы ніжэй за мінус 20 градусаў людзям, якія пакутуюць на сардэчна-сасудзістыя захворванні, на вуліцу пажадана не выходзіць, бо гэта можа пацягнуць за сабой спазм сасудаў каранарных артэрый, — адзначыла загадчыца 3-га кардыядыспансернага аддзялення Гарадскога кардыялагічнага цэнтра Інэса Яфрэмава.

Пенсіянеры (напрыклад, з ішэмічнай хваробай сэрца або пасля перанесенага інфаркту міякарду) павінны трымацца парадаў доктара.

А тым, хто па розных прычынах вымушаны пакідаць межы кватэры (будынка), лекар рэкамендуе, «імгненна не выходзіць з цёплага памяшкання на мароз, а крыху пастаяць у тамбуры, каб арганізм змог адаптавацца».

З сабой трэба абавязкова ўзяць нітрагіцэрын ці валідол.

Мінск-Навіны

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930